Пуцін павіншаваў Трампа з уступленнем на пасаду ЗША

© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 20.01.2025
Падпісацца
Сёння Дональд Трамп афіцыйна ўступіць на пасаду прэзідэнта ЗША, інаўгурацыя адбудзецца ў Капітоліі.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Расія віншуе выбранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з уступленнем на пасаду, заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін.
"Віншуем выбранага прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі з уступленнем на пасаду", - сказаў Пуцін на нарадзе з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што Масква "безумоўна" вітае настрой Трампа і яго словы аб тым, што трэба зрабіць усё неабходнае, каб не дапусціць трэцяй сусветнай вайны.
"Бачым заявы зноў выбранага прэзідэнта ЗША і членаў яго каманды аб жаданні аднавіць прамыя кантакты з Расіяй, перапыненыя не па нашай віне адміністрацыяй, якая сыходзіць", - адзначыў прэзідэнт РФ.

Інаўгурацыя Трампа

Дональд Трамп, які раней, у 2017-2021 гадах, ужо займаў пасаду прэзідэнта ЗША, 5 лістапада 2024 года зноў атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах.
Інаўгурацыя Дональда Трампа адбудзецца ў панядзелак у Вашынгтоне, ён стане 47-м прэзідэнтам ЗША. Цырымонія прынясення прысягі пачнецца апоўдні па мясцовым часе (20:00 паводле мінскага часу) у Капітоліі.
На днях Трамп паведаміў, што прыняў рашэнне перанесці частку цырымоніі ў ратонду будынка кангрэса з-за дрэннага надвор’я.
"Я распарадзіўся, каб інаўгурацыйная прамова... і іншыя прамовы былі вымаўлены ў ратондзе Капітолія ЗША, як было пры Рональдзе Рэйгане ў 1985 таксама з-за вельмі халоднага надвор’я", - напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social у мінулую пятніцу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Амерыканскія і расійскія флагі - Sputnik Беларусь, 1920, 20.01.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
СМІ: Трамп мае намер абмеркаваць з Пуціным Украіну ў найбліжэйшыя дні
Стужка навiн
0