https://bel.sputnik.by/20250121/datermnovae-galasavanne-na-prezdentskkh-vybarakh-pachynaetstsa--belarus-1092863172.html
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах пачынаецца ў Беларусі
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах пачынаецца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
У краіне адкрыецца больш за 5 320 выбарчых участкаў, датэрміновае галасаванне працягнецца 5 дзён – да 26 студзеня. 21.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-21T10:09+0300
2025-01-21T10:09+0300
2025-01-21T10:09+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
грамадства
палітыка
навіны
датэрміновае галасаванне
у беларусі
беларусь
цвк рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/16/1060644090_0:56:3071:1783_1920x0_80_0_0_59eb9509b18003b84701d756c4370a41.jpg
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта пачынаецца ў Беларусі, аддаць свае галасы грамадзяне змогуць на працягу пяці дзён – 21-25 студзеня. Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня."У адпаведнасці з Каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў 21-25 студзеня ў Беларусі пройдзе этап датэрміновага галасавання", - паведамілі Sputnik у Цэнтрвыбаркаме.Участкі для датэрміновага галасавання адкрыюцца ў 12:00.Там звярнулі ўвагу, што ў асноўны дзень галасавання ўчасткі адкрыюцца ў 8:00 і закрыюцца ў 20:00.Усяго ў Беларусі для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах створана 5 325 участкаў. Усе яны ўзяты пад ахову супрацоўнікамі міліцыі, унутраных войск. За дзень да пачатку датэрміновага галасавання органы ўнутраных спраў і МНС перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы.Датэрміновыя выбары ў Беларусі падчас выбарчых кампаній праходзяць заўсёды – гэта зроблена для таго, каб людзі, якія з нейкіх прычын не могуць прыйсці на выбарчы ўчастак у нядзелю, змаглі прагаласаваць у буднія дні ці суботу.Таксама па заканадаўстве ў Беларусі да асноўнага дня галасавання дазволена агітацыя за кандыдатаў – у краіне няма так званага "дня цішыні", калі за 1 дзень да асноўнага дня галасавання забаронена агітацыя.Раней сакратар ЦВК Алена Балдоўская паведамляла, што ў спіскі выбаршчыкаў уключана больш за 6,9 млн выбаршчыкаў.На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца пяць кандыдатаў – дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі дэпутат Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250120/asvyatlyats-vybary--belarus-akredytavany-70-zamezhnykh-sm-1092841265.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/16/1060644090_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_7b024bd4c617b9e0f9fa82dc55d67caf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, навіны , датэрміновае галасаванне, у беларусі, беларусь, цвк рэспублікі беларусь
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, навіны , датэрміновае галасаванне, у беларусі, беларусь, цвк рэспублікі беларусь
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах пачынаецца ў Беларусі
У краіне адкрыецца больш за 5 320 выбарчых участкаў, датэрміновае галасаванне працягнецца 5 дзён – да 26 студзеня.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта пачынаецца ў Беларусі, аддаць свае галасы грамадзяне змогуць на працягу пяці дзён – 21-25 студзеня. Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня.
"У адпаведнасці з Каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў 21-25 студзеня ў Беларусі пройдзе этап датэрміновага галасавання", - паведамілі Sputnik у Цэнтрвыбаркаме.
Участкі для датэрміновага галасавання адкрыюцца ў 12:00.
"У перыяд датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі будуць працаваць з 12:00 да 19:00 без перапынку", - удакладнілі ў ЦВК.
Там звярнулі ўвагу, што ў асноўны дзень галасавання ўчасткі адкрыюцца ў 8:00 і закрыюцца ў 20:00.
Усяго ў Беларусі для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах створана 5 325 участкаў. Усе яны ўзяты пад ахову супрацоўнікамі міліцыі, унутраных войск. За дзень да пачатку датэрміновага галасавання органы ўнутраных спраў і МНС перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
Датэрміновыя выбары ў Беларусі падчас выбарчых кампаній праходзяць заўсёды – гэта зроблена для таго, каб людзі, якія з нейкіх прычын не могуць прыйсці на выбарчы ўчастак у нядзелю, змаглі прагаласаваць у буднія дні ці суботу.
Таксама па заканадаўстве ў Беларусі да асноўнага дня галасавання дазволена агітацыя за кандыдатаў – у краіне няма так званага "дня цішыні", калі за 1 дзень да асноўнага дня галасавання забаронена агітацыя.
Раней сакратар ЦВК Алена Балдоўская паведамляла, што ў спіскі выбаршчыкаў уключана больш за 6,9 млн выбаршчыкаў.
На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца пяць кандыдатаў – дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі дэпутат Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"