Досрочное голосование  - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Датэрміновае галасаванне пачалося ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоДатэрміновае галасаванне ў Мінску
Датэрміновае галасаванне ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 21.01.2025
Падпісацца
Афіцыйнага пацвярджэння прычын, па якіх выбаршчык не можа прагаласаваць у асноўны дзень правядзення выбараў, не патрабуецца.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Датэрміновае галасаванне пачалося ў Беларусі ў аўторак, участкі адкрыліся ў 12:00, паведамляе Sputnik.
"Участкі для галасавання будуць адкрыты з 12:00 да 19:00 без перапынку на абед", - паведаміў Цэнтрвыбаркам у Telegram-канале.
Усяго Беларусі створана больш за 5,3 тыс участкаў для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Усе яны ўзяты пад ахову супрацоўнікамі міліцыі, унутраных войск.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДатэрміновае галасаванне ў Мінску
Досрочное голосование в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 21.01.2025
Датэрміновае галасаванне ў Мінску
Sputnik пабываў на самым вядомым у Беларусі выбарчым участку №478, які больш за 20 гадоў размяшчаецца ў будынку БДУФК. Менавіта гэты ўчастак часцей за ўсіх трапляе ў аб’ектывы тэле- і фотакамер – тут у асноўны дзень выбараў галасуе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У аўторак прыйшлі галасаваць студэнты БДУФК, таксама мінчане, якія прыпісаны да гэтага ўчастка.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДатэрміновае галасаванне ў Мінску
Досрочное голосование в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 21.01.2025
Датэрміновае галасаванне ў Мінску
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах працягнецца да 25 студзеня ўключна. Асноўны дзень – 26 студзеня.
Афіцыйнага пацвярджэння прычын, па якіх выбаршчык хоча прагаласаваць датэрмінова, не патрабуецца.

Што трэба ўзяць з сабой

Як нагадалі ў ЦВК, бюлетэні выдаюцца выбаршчыкам пры прад’яўленні пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты, біяметрычнага пашпарта, ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана, вадзіцельскіх праў.
Прагаласаваць таксама можна па пенсіённым пасведчанні, пасведчанні інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкім білеце навучэнца, даведцы органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу (у выпадку страты або крадзяжу пашпарта або ідэнтыфікацыйнай карты грамадзяніна).
Калі выбаршчык падчас запаўнення бюлетэня дапусціў памылку або сапсаваў бюлетэнь, то ён можа атрымаць новы. Скарыстаць такое права можна толькі адзін раз.
У Цэнтрвыбаркаме звярнулі ўвагу, што фота- і відэаздымка запоўненага бюлетэня забаронена, парушальніку пагражае штраф.
Раней сакратар ЦВК Алена Балдоўская паведамляла, што ў спіскі выбаршчыкаў уключана больш за 6,9 млн выбаршчыкаў.

Кандыдаты ў прэзідэнты

На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца пяць кандыдатаў – дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі дэпутат Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Відэакамеры - Sputnik Беларусь, 1920, 20.01.2025
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Асвятляць выбары ў Беларусі акрэдытаваны 70 замежных СМІ
Стужка навiн
0