https://bel.sputnik.by/20250121/galochanka-akramya-parada--kantserta-9-maya-proydze-mashtabnaya-vystava-1092870516.html
Галоўчанка: акрамя парада і канцэрта 9 мая пройдзе маштабная выстава
Галоўчанка: акрамя парада і канцэрта 9 мая пройдзе маштабная выстава
Sputnik Беларусь
Пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-годдзя Перамогі прайшло ў беларускім урадзе. 21.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-21T11:51+0300
2025-01-21T11:51+0300
2025-01-21T11:51+0300
раман галоўчанка
перамога
дзень перамогі
9 мая
парад перамогі
навіны
гісторыя
свята
грамадства
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/11/1091957211_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_cd80050ccae47dce329170a1f03814c9.jpg
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Святкаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі прайшло ў 2024 годзе на высокім арганізацыйным і ідэйна-палітычным узроўні, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.Па словах кіраўніка ўрада, мерапрыемствы "выклікалі пазітыўны грамадскі рэзананс" як сярод грамадзян Беларусі, так і гасцей з іншых краін.Пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне праходзіць у аўторак у Мінску.Ён растлумачыў, што экспазіцыя ў выставачным цэнтры будзе прысвечана не толькі 80-годдзю Перамогі, але і дасягненням сучаснай беларускай абароннай прамысловасці, "каб паказаць нашу пераемнасць у гэтым пытанні".Энергетыка партызанУ сваю чаргу першы намеснік міністра культуры Дзмітрый Шляхцін растлумачыў, што ў цэлым праграма святкавання будзе дастаткова насычаная. Яна ахопіць не толькі Мінск."Цяпер мы знаходзімся ў актыўным пошуку цікавых рэжысёрскіх ідэй", - адзначыў першы намеснік міністра.Адной з цэнтральных падзей стане выстава ў сталіцы. Плануецца паказаць прадметы, звязаныя з тэмай Вялікай Айчыннай вайны, якія або вельмі даўно не экспанаваліся, або не экспанаваліся зусім."Цяпер вось мы ўсю гэтую прадметную базу адпрацоўваем", - запэўніў Шляхцін.Можна будзе ўбачыць, як быў арганізаваны побыт партызан. У тым ліку на экспазіцыі будзе паказана, як яны атрымлівалі электраэнергію."Што такое зялёная энергетыка, нашы партызаны беларускія ведалі яшчэ ў 1942-1944 гадах", - адзначыў Шляхцін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250116/ragozhnk-belaruskya-vaennyya-prymuts-udzel-u-paradze-peramog--maskve-1092745833.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/11/1091957211_120:0:2851:2048_1920x0_80_0_0_3a1ac932f108bb2d6810a5fc226560ab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, перамога, дзень перамогі, 9 мая, парад перамогі, навіны , гісторыя, свята, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь
раман галоўчанка, перамога, дзень перамогі, 9 мая, парад перамогі, навіны , гісторыя, свята, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь
Галоўчанка: акрамя парада і канцэрта 9 мая пройдзе маштабная выстава
Пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-годдзя Перамогі прайшло ў беларускім урадзе.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Святкаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі прайшло ў 2024 годзе на высокім арганізацыйным і ідэйна-палітычным узроўні, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Па словах кіраўніка ўрада, мерапрыемствы "выклікалі пазітыўны грамадскі рэзананс" як сярод грамадзян Беларусі, так і гасцей з іншых краін.
Пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне праходзіць у аўторак у Мінску.
"9 мая 2025 года прэзідэнтам рэспублікі пастаўлена задача, разам з традыцыйнымі для такіх дат мерапрыемствамі, такімі, як урачысты сход, канцэрт, парад, правесці яшчэ адно значнае мерапрыемства на пляцоўках Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра", - таксама паведаміў прэм’ер.
Ён растлумачыў, што экспазіцыя ў выставачным цэнтры будзе прысвечана не толькі 80-годдзю Перамогі, але і дасягненням сучаснай беларускай абароннай прамысловасці, "каб паказаць нашу пераемнасць у гэтым пытанні".
У сваю чаргу першы намеснік міністра культуры Дзмітрый Шляхцін растлумачыў, што ў цэлым праграма святкавання будзе дастаткова насычаная. Яна ахопіць не толькі Мінск.
"Цяпер мы знаходзімся ў актыўным пошуку цікавых рэжысёрскіх ідэй", - адзначыў першы намеснік міністра.
Адной з цэнтральных падзей стане выстава ў сталіцы. Плануецца паказаць прадметы, звязаныя з тэмай Вялікай Айчыннай вайны, якія або вельмі даўно не экспанаваліся, або не экспанаваліся зусім.
"Цяпер вось мы ўсю гэтую прадметную базу адпрацоўваем", - запэўніў Шляхцін.
Можна будзе ўбачыць, як быў арганізаваны побыт партызан. У тым ліку на экспазіцыі будзе паказана, як яны атрымлівалі электраэнергію.
"Што такое зялёная энергетыка, нашы партызаны беларускія ведалі яшчэ ў 1942-1944 гадах", - адзначыў Шляхцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"