Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка хоча абмеркаваць з Пуціным будаўніцтва другой АЭС у Беларусі

© Sputnik / Александр ЖибульБеларуская АЭС у Астраўцы
Беларуская АЭС у Астраўцы - Sputnik Беларусь, 1920, 21.01.2025
Падпісацца
У гэтым годзе чакаецца даклад кіраўніку дзяржавы і ўраду наконт мэтазгоднасці будаўніцтва другой АЭС.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер абмеркаваць са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным будаўніцтва ў рэспубліцы другой АЭС.
Кіраўнік дзяржавы сёння наведаў Мінскі аўтазавод, іншыя прадпрыемствы холдынга і паразмаўляў з працоўным калектывам. Размова ў тым ліку ішла і аб магчымасці будаўніцтва другой АЭС у рэспубліцы пры ўдзеле расійскага боку.
Кіраўнік дзяржавы, як перадае БелТА, адзначыў, што месца для будаўніцтва другой атамнай станцыі яшчэ не вызначана, але патэнцыяльныя пляцоўкі ёсць.
"Або пашыраць будзем тую ў Астраўцы, або ў нас ёсць іншая міжнародна прызнаная пляцоўка на поўдзень ад Магілёва, дзе можна пабудаваць гэтую станцыю", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
У канцы снежня мінулага года намеснік міністра энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз паведаміў, што вывучэнне пытання магчымага будаўніцтва другой АЭС у краіне працягваецца. У комплекснай рабоце задзейнічаны ў тым ліку спецыялісты Мінэканомікі і Акадэміі навук.
Даклад ураду і кіраўніку дзяржавы па пытанні будаўніцтва другой АЭС, паводле слоў намесніка міністра энергетыкі, чакаецца ў бягучым годзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Макет БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2024
БелАЭС
Мінэнерга: рашэнне аб будаўніцтве другой АЭС прымуць на самым высокім узроўні
Стужка навiн
0