Досрочное голосование  - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ЦВК: яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах склала амаль 8%

© Sputnik / Виктор ТолочкоДатэрміновае галасаванне
Датэрміновае галасаванне - Sputnik Беларусь, 1920, 21.01.2025
Падпісацца
У аўторак у Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах, за працэсам галасавання назірае больш за 44 тыс нацыянальных назіральнікаў.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі яўка выбаршчыкаў склала 7,8%, паведамілі ў ЦВК Беларусі.
Лідарам сярод рэгіёнаў на момант закрыцця участкаў стала Брэсцкая вобласць, там прагаласавала 8,95% грамадзян, уключаных у спіскі выбаршчыкаў.
У Мінскай вобласці на ўчасткі прыйшлі 8,52%, у Віцебскай – 7,45%, у Магілёўскай – 7,25%, у Гомельскай – 7,01%, Гродзенскай – 6,08%, у сталіцы – 8,54% выбаршчыкаў.
Як адзначылі ў ЦВК, за працэсам галасавання ў краіне назірае 44 361 нацыянальны назіральнік.
Датэрміновае галасаванне працягнецца да 25 студзеня ўключна. Потым, у нядзелю, пройдзе асноўны дзень галасавання.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі зарэгістравала пяць кандыдатаў у прэзідэнты: дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку, лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча, лідара Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Сяргея Сыранкова і самавылучэнца Ганну Канапацкую.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 21.01.2025
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Лукашэнка назваў свабоду чалавека найважнейшым напрамкам работы
Стужка навiн
0