Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Канапацкая: уладам і грамадству трэба правесці работу над памылкамі

Падпісацца
Аб перадвыбарнай праграме і асаблівай "разыначцы" свайго ўдзелу ў будучых выбарах Sputnik расказала кандыдат у прэзідэнты Беларусі Ганна Канапацкая.
"Тры галоўныя пункты маёй праграмы, з якой я іду на выбары – паляпшэнне дэмаграфіі, рыначныя эканамічныя рэформы і парламенцкая рэспубліка", - адзначыла ў размове на радыё Sputnik беларускі палітык, юрыст, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Ганна Канапацкая.
Таксама, на думку кандыдата, Беларусі не хапае дакладна выбудаванай ідэалогіі і стратэгіі, што адбілася на падзеях 2020 года, калі ўсе ўбачылі, наколькі беларускае грамадства можа быць вядзёным звонку.
"Я перакананая, што і ўладзе, і грамадству, каб перавярнуць гэтую старонку, трэба зрабіць правільныя вывады і работу над памылкамі. Чыноўнік на любым узроўні павінен быць адказным перад кожным грамадзянінам, разумеючы, што ён проста наёмны работнік, якому народ даверыў пэўныя паўнамоцтвы", - разважае субяседніца Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0