https://bel.sputnik.by/20250122/tramp-zaklka-da-neadkladnaga-zavyarshennya-kanflktu-va-ukrane-1092934753.html
Трамп заклікаў да неадкладнага завяршэння канфлікту ва Украіне
Трамп заклікаў да неадкладнага завяршэння канфлікту ва Украіне
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт ЗША прыгразіў РФ у выпадку неспынення спецаперацыі новымі санкцыямі і пошлінамі на ўвесь экспарт, але падкрэсліў, што не мае мэты нашкодзіць Расіі і... 22.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-22T20:23+0300
2025-01-22T20:23+0300
2025-01-22T20:23+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
дональд трамп
зша
уладзімір пуцін
украіна
бяспека
палітыка
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/16/1092934467_0:18:3072:1746_1920x0_80_0_0_2e6c029b314e781f0e89db1dad9f8b5b.jpg
МІНСК, 22 сту – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў неадкладна спыніць канфлікт ва Украіне, бо далей будзе толькі горш.Ён таксама падкрэсліў, што "мы можам закончыць гэту вайну лёгкім або складаным шляхам", але лёгкі шлях заўсёды лепей.Прэзідэнт ЗША заклікаў Расію завяршыць спецыяльную ваенную аперацыю ва Украіне, прыгразіўшы новымі санкцыямі і пошлінамі на ўвесь расійскі экспарт у Штаты, калі гэтага не адбудзецца.Разам з тым ён запэўніў, што не жадае "нашкодзіць" РФ."Я люблю рускі народ і заўсёды меў добрыя адносіны з прэзідэнтам Пуціным", - заявіў амерыканскі лідар.Наконт новых санкцый Трамп удакладніў, што "калі мы не дасягнём здзелкі", у яго "не будзе іншага выбару.Раней у сераду паведамлялася, што прэзідэнт ЗША даручыў спецпасланніку па Украіне Кіту Келагу завяршыць канфлікт ва Украіне за 100 дзён.СпецаперацыяРасія пачала спецыяльную ваенную аперацыю ва Украіне 24 лютага 2022 года. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў мэтай СВА абарону людзей Данбаса, якія на працягу многіх гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму.Расійскі лідар адзначаў, што для гэтага неабходна "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны", а таксама адданне пад суд усіх ваенных злачынцаў, адказных за злачынствы супраць жыхароў Данбаса.У снежні мінулага года падчас вялікай прэс-канферэнцыі ён заявіў, што рашэнне аб пачатку СВА трэба было прымаць раней.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250122/tramp-daruchy-zavyarshyts-kanflkt-va-ukrane-za-100-dzn-1092915837.html
зша
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/16/1092934467_211:0:2942:2048_1920x0_80_0_0_56c81564ba7b6e407e263e48dfc5e274.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , дональд трамп, зша, уладзімір пуцін, украіна, бяспека, палітыка, санкцыі, у свеце
спецаперацыя, навіны , дональд трамп, зша, уладзімір пуцін, украіна, бяспека, палітыка, санкцыі, у свеце
Трамп заклікаў да неадкладнага завяршэння канфлікту ва Украіне
Прэзідэнт ЗША прыгразіў РФ у выпадку неспынення спецаперацыі новымі санкцыямі і пошлінамі на ўвесь экспарт, але падкрэсліў, што не мае мэты нашкодзіць Расіі і любіць рускі народ.
МІНСК, 22 сту – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў неадкладна спыніць канфлікт ва Украіне, бо далей будзе толькі горш.
"Я збіраюся зрабіць Расіі... і прэзідэнту (РФ Уладзіміру) Пуціну вельмі вялікую паслугу. Завяршыце гэта зараз... Далей будзе толькі горш", - напісаў Трамп у сваім акаўнце ў прыналежнай яму сацсетцы Truth Social.
Ён таксама падкрэсліў, што "мы можам закончыць гэту вайну лёгкім або складаным шляхам", але лёгкі шлях заўсёды лепей.
Прэзідэнт ЗША заклікаў Расію завяршыць спецыяльную ваенную аперацыю ва Украіне, прыгразіўшы новымі санкцыямі і пошлінамі на ўвесь расійскі экспарт у Штаты, калі гэтага не адбудзецца.
Разам з тым ён запэўніў, што не жадае "нашкодзіць" РФ.
"Я люблю рускі народ і заўсёды меў добрыя адносіны з прэзідэнтам Пуціным", - заявіў амерыканскі лідар.
Наконт новых санкцый Трамп удакладніў, што "калі мы не дасягнём здзелкі", у яго "не будзе іншага выбару.
Раней у сераду паведамлялася, што прэзідэнт ЗША даручыў спецпасланніку па Украіне Кіту Келагу завяршыць канфлікт ва Украіне за 100 дзён.
Расія пачала спецыяльную ваенную аперацыю ва Украіне 24 лютага 2022 года. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў мэтай СВА абарону людзей Данбаса, якія на працягу многіх гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму.
Расійскі лідар адзначаў, што для гэтага неабходна "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны", а таксама адданне пад суд усіх ваенных злачынцаў, адказных за злачынствы супраць жыхароў Данбаса.
У снежні мінулага года падчас вялікай прэс-канферэнцыі ён заявіў, што рашэнне аб пачатку СВА трэба было прымаць раней.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"