https://bel.sputnik.by/20250123/belavya--sakavku-zapuststs-chartary-na-samy-panochny-kurort-aae-1092965581.html
"Белавія" ў сакавіку запусціць чартары на самы паўночны курорт ААЭ
"Белавія" ў сакавіку запусціць чартары на самы паўночны курорт ААЭ
Sputnik Беларусь
Айчынны авіяперавозчык зноў будзе выконваць рэйсы на курорт у Персідскім заліве, які спадабаўся многім беларусам. 23.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-23T20:59+0300
2025-01-23T20:59+0300
2025-01-23T21:01+0300
"белавія"
навіны
ааэ
турызм
грамадства
у беларусі
беларусь
у свеце
самалёт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104172/42/1041724207_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_4999b71ed9e20aebc1fbf516f5718eb8.jpg
МІНСК, 23 сту – Sputnik. "Белавія" 2 сакавіка запусціць чартарную праграму з Мінска ў Рас-эль-Хайму – самы паўночны эмірат у ААЭ, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.Чартарныя рэйсы будуць выконвацца кожныя 9, 10 і 11 дзён. Час у дарозе – каля шасці гадзін.Акрамя таго, дабрацца да гэтага курорта можна не толькі чартарам, але і на рэгулярных рэйсах, якія штодзень выконваюцца з Мінска ў Дубай. З Дубая ў Рас-эль-Хайму вядзе прамая дарога: на машыне ці аўтобусе можна даехаць прыкладна за гадзіну.Упершыню для беларускіх турыстаў паўночны эмірат як курорт быў адкрыты ў кастрычніку 2021 года.Вялікую цікавасць для вандроўнікаў там уяўляюць старажытны горад Джульфар, Вартавыя вежы і фарты, мінеральныя крыніцы, а таксама штучны архіпелаг Аль-Марджан, які складаецца з астравоў Брыза, Скарбаў, Мары і Панарамы.Паводле інфармацыі на сайце тураператара, які з’яўляецца кансалідатарам туру, кошт пуцёўкі на 9 дзён у 4-зоркавы атэль на дваіх са сняданкамі стартуе ад 1 600 долараў.Раней стала вядома, што "Белавія" запусціць турыстычную палётную праграму на курорты Турцыі з 18 красавіка. У гэты дзень стартуюць чартары ў Анталлю, вылеты ў Ізмір пачнуцца з 26 мая, у Бодрум – з 29 мая.Таксама сёлета чакаецца адкрыццё прамых рэйсаў з Беларусі ў Тайланд.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250119/belavya-zapuststs-pramy-reys-z-bresta--sankt-petsyarburg-1092740377.html
ааэ
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104172/42/1041724207_167:0:2778:1958_1920x0_80_0_0_43874b931f82db5c66bd0aae747f714f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"белавія", навіны , ааэ, турызм, грамадства, у беларусі, беларусь, у свеце, самалёт
"белавія", навіны , ааэ, турызм, грамадства, у беларусі, беларусь, у свеце, самалёт
"Белавія" ў сакавіку запусціць чартары на самы паўночны курорт ААЭ
20:59 23.01.2025 (абноўлена: 21:01 23.01.2025) Айчынны авіяперавозчык зноў будзе выконваць рэйсы на курорт у Персідскім заліве, які спадабаўся многім беларусам.
МІНСК, 23 сту – Sputnik. "Белавія" 2 сакавіка запусціць чартарную праграму з Мінска ў Рас-эль-Хайму – самы паўночны эмірат у ААЭ, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Чартарныя рэйсы будуць выконвацца кожныя 9, 10 і 11 дзён. Час у дарозе – каля шасці гадзін.
Акрамя таго, дабрацца да гэтага курорта можна не толькі чартарам, але і на рэгулярных рэйсах, якія штодзень выконваюцца з Мінска ў Дубай. З Дубая ў Рас-эль-Хайму вядзе прамая дарога: на машыне ці аўтобусе можна даехаць прыкладна за гадзіну.
Упершыню для беларускіх турыстаў паўночны эмірат як курорт быў адкрыты ў кастрычніку 2021 года.
Вялікую цікавасць для вандроўнікаў там уяўляюць старажытны горад Джульфар, Вартавыя вежы і фарты, мінеральныя крыніцы, а таксама штучны архіпелаг Аль-Марджан, які складаецца з астравоў Брыза, Скарбаў, Мары і Панарамы.
Паводле інфармацыі на сайце тураператара, які з’яўляецца кансалідатарам туру, кошт пуцёўкі на 9 дзён у 4-зоркавы атэль на дваіх са сняданкамі стартуе ад 1 600 долараў.
Раней стала вядома, што "Белавія" запусціць турыстычную палётную праграму на курорты Турцыі з 18 красавіка. У гэты дзень стартуюць чартары ў Анталлю, вылеты ў Ізмір пачнуцца з 26 мая, у Бодрум – з 29 мая.
Таксама сёлета чакаецца адкрыццё прамых рэйсаў з Беларусі ў Тайланд.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"