https://bel.sputnik.by/20250123/krank-bpts-vazhna-zakhavats-toe-shto-maem-1092960013.html
Кіраўнік БПЦ: важна захаваць тое, што маем
Кіраўнік БПЦ: важна захаваць тое, што маем
Sputnik Беларусь
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін датэрмінова прагаласаваў на выбарах прэзідэнта Беларусі. 23.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-23T16:45+0300
2025-01-23T16:45+0300
2025-01-23T16:45+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
навіны
грамадства
палітыка
рэлігія
датэрміновае галасаванне
мітрапаліт веніямін
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/17/1092957856_0:0:1096:617_1920x0_80_0_0_fcfc6e2d707f81162b9024578aebacc4.jpg
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Беларусі важна захаваць стабільнасць і згоду ў грамадстве, лічыць кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веніямін.Уладыка адзначыў, што вельмі важна, каб Савет па маральнасці яшчэ больш наладзіў узаемадзеянне з дзяржаўнымі структурамі і ўстановамі, міністэрствамі, ведамствамі, грамадскімі арганізацыямі.Таксама важнае для будучыні краіны развіццё эканомікі, дадаў ён."Несумненна, важны і стан душ чалавечых, духоўна-маральны складальнік. І можна сказаць, што дзяржава, грамадства – жывы складаны арганізм, у якім і душа, і цела – шчыльна ўсё пераплецена", - падкрэсліў ён.Уладыка растлумачыў, чаму прагаласаваў датэрмінова. Паводле яго слоў, тыя, хто знаходзіцца ў манастве, імкнуцца галасаваць датэрмінова, таму што гэтымі днямі на выбарчых участках не так людна, як у асноўны дзень галасавання.У мінулы аўторак у Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта. За два дні ўжо прагаласавала больш за 17% грамадзян, якія маюць права выбарчага голасу. Датэрміновае галасаванне працягнецца да суботы ўключна, а 26 студзеня адбудзецца асноўны дзень галасавання.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250123/karpenka-lyudz-velm-aktyna-duts-na-vybarchyya-chastk-1092956192.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/17/1092957856_113:0:972:644_1920x0_80_0_0_480504e4175fb0aeef98f6f7174c64b1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, навіны , грамадства, палітыка, рэлігія, датэрміновае галасаванне, мітрапаліт веніямін, у беларусі, беларусь, бпц
выбары, прэзідэнт, навіны , грамадства, палітыка, рэлігія, датэрміновае галасаванне, мітрапаліт веніямін, у беларусі, беларусь, бпц
Кіраўнік БПЦ: важна захаваць тое, што маем
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін датэрмінова прагаласаваў на выбарах прэзідэнта Беларусі.
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Беларусі важна захаваць стабільнасць і згоду ў грамадстве, лічыць кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веніямін.
"Нам вельмі важна захаваць тое, што маем – мір, спакой, стабільнасць, перспектыву заўтрашняга дня і згоду ў грамадстве", - заявіў прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін у чацвер журналістам пасля таго, як датэрмінова прагаласаваў на выбарах прэзідэнта.
Уладыка адзначыў, што вельмі важна, каб Савет па маральнасці яшчэ больш наладзіў узаемадзеянне з дзяржаўнымі структурамі і ўстановамі, міністэрствамі, ведамствамі, грамадскімі арганізацыямі.
Таксама важнае для будучыні краіны развіццё эканомікі, дадаў ён.
"Несумненна, важны і стан душ чалавечых, духоўна-маральны складальнік. І можна сказаць, што дзяржава, грамадства – жывы складаны арганізм, у якім і душа, і цела – шчыльна ўсё пераплецена", - падкрэсліў ён.
Уладыка растлумачыў, чаму прагаласаваў датэрмінова. Паводле яго слоў, тыя, хто знаходзіцца ў манастве, імкнуцца галасаваць датэрмінова, таму што гэтымі днямі на выбарчых участках не так людна, як у асноўны дзень галасавання.
У мінулы аўторак у Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта. За два дні ўжо прагаласавала больш за 17% грамадзян, якія маюць права выбарчага голасу. Датэрміновае галасаванне працягнецца да суботы ўключна, а 26 студзеня адбудзецца асноўны дзень галасавання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"