https://bel.sputnik.by/20250123/uzbudzhana-krymnalnaya-sprava-pa-faktse-vydavannya-danykh-chlena-vybarkama-1092963654.html
Узбуджана крымінальная справа па факце выдавання даных членаў выбаркамаў
Узбуджана крымінальная справа па факце выдавання даных членаў выбаркамаў
Sputnik Беларусь
Кіраўнік ЦВК раней заявіў, што ацэнку дзеянням апазіцыйных структур, якія знаходзяцца за мяжой і апублікавалі спіскі, дадуць праваахоўныя органы. 23.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-23T19:16+0300
2025-01-23T19:16+0300
2025-01-23T19:33+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
грамадства
палітыка
навіны
бяспека
крымінальная справа
генеральная пракуратура беларусі
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047209426_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_a98d096bc40b452cd0e0e96d77a58fdb.jpg
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па факце апублікавання даных членаў выбарчых камісій і назіральнікаў на выбарах-2025, паведаміла прэс-служба ведамства.Экстрэмісты распаўсюдзілі інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальныя даныя больш за 10 тысяч грамадзян, якія ў якасці назіральнікаў і членаў камісій працуюць на выбарах прэзідэнта.Начальнік упраўлення Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў адзначыў, што такія дзеянні ўдзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання BELPOL кваліфікаваны паводле ч. 1 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі.Паводле яго слоў, справа накіравана для арганізацыі папярэдняга расследавання ў Следчы камітэт.Не паўплывае на працуРаней у чацвер кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка сказаў, што праваахоўныя органы дадуць ацэнку дзеянням апазіцыйных структур, якія выдалі спіскі членаў выбарчых камісій. Ён канстатаваў, што гэта грубае парушэнне электаральнага суверэнітэту."Я думаю, што праваахоўныя органы дадуць сваю адпаведную ацэнку гэтаму факту. Разам з тым я магу сказаць, што гэта ніякім чынам не паўплывае на работу камісій", - пракаменціраваў старшыня ЦВК Беларусі.Выбары-2025З 21 студзеня пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі, яно працягнецца да 25 студзеня ўключна. Асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня.На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца пяць кандыдатаў – дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250123/karpenka-rezalyutsyya-ep-pa-vybarakh--umyashanne--suverentet-belarus-1092954653.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047209426_212:0:1200:741_1920x0_80_0_0_9525238e7000a14bf2ed3276e72bfbcf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, навіны , бяспека, крымінальная справа, генеральная пракуратура беларусі, у беларусі, беларусь
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, навіны , бяспека, крымінальная справа, генеральная пракуратура беларусі, у беларусі, беларусь
Узбуджана крымінальная справа па факце выдавання даных членаў выбаркамаў
19:16 23.01.2025 (абноўлена: 19:33 23.01.2025) Кіраўнік ЦВК раней заявіў, што ацэнку дзеянням апазіцыйных структур, якія знаходзяцца за мяжой і апублікавалі спіскі, дадуць праваахоўныя органы.
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па факце апублікавання даных членаў выбарчых камісій і назіральнікаў на выбарах-2025, паведаміла прэс-служба ведамства.
Экстрэмісты распаўсюдзілі інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальныя даныя больш за 10 тысяч грамадзян, якія ў якасці назіральнікаў і членаў камісій працуюць на выбарах прэзідэнта.
Начальнік упраўлення Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў адзначыў, што такія дзеянні ўдзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання BELPOL кваліфікаваны паводле ч. 1 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
"Імі нанесена істотная шкода правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзян. Яны накіраваны на дэстабілізацыю дзеючага канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, замахваюцца на суверэнітэт і грамадскую бяспеку краіны", - сказаў прадстаўнік нагляднага ведамства.
Паводле яго слоў, справа накіравана для арганізацыі папярэдняга расследавання ў Следчы камітэт.
Раней у чацвер кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка сказаў, што праваахоўныя органы дадуць ацэнку дзеянням апазіцыйных структур, якія выдалі спіскі членаў выбарчых камісій. Ён канстатаваў, што гэта грубае парушэнне электаральнага суверэнітэту.
"Я думаю, што праваахоўныя органы дадуць сваю адпаведную ацэнку гэтаму факту. Разам з тым я магу сказаць, што гэта ніякім чынам не паўплывае на работу камісій", - пракаменціраваў старшыня ЦВК Беларусі.
З 21 студзеня пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі, яно працягнецца да 25 студзеня ўключна. Асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня.
На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца пяць кандыдатаў – дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"