Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Вальфовіч расказаў аб планах апанентаў сілай захапіць уладу ў Беларусі

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкДзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч
Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч - Sputnik Беларусь, 1920, 23.01.2025
Падпісацца
Улады рэспублікі прынялі неабходныя меры, каб нейтралізаваць выклікі і пагрозы нацыянальнай бяспецы на час правядзення выбараў.
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Сілавы блок ведае аб планах апанентаў за мяжой сілай захапіць уладу ў краіне, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.
Дзяржаўны сакратар прыняў удзел у датэрміновым галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах.

"Мы ведаем аб планах нашых апанентаў на тым баку мяжы і не раз гэта даносілі ім. Хоць яны кажуць, што гэта ўсё домыслы і выдумкі, але канкрэтны чалавек, які ў гэтым удзельнічаў, гаворыць аб тым, што ёсць намеры аб спробе сілавога захопу ўлады ў нашай краіне", - цытуе дзяржсакратара БелТА.

Паводле яго слоў, валодаючы адпаведнай інфармацыяй можна падрыхтаваць меры супрацьдзеяння, каб нейтралізаваць выклікі і не дапусціць ператварэння іх у пагрозу нацыянальнай бяспецы. Для сілавога блока прыняты ўжо ўсе неабходныя рашэнні.
Аляксандр Вальфовіч расказаў, што ўсе сілавыя органы, якія адказваюць за забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме.
Пад канец дзяржсакратар выказаў упэўненасць, што сілавы блок рэспублікі можа гарантаваць бяспеку ў краіне не толькі на перыяд выбараў, але і на будучыню.
Напярэдадні дзяржаўнае тэлебачанне паказала сюжэт, галоўным героем якога выступіў былы баявік "Палка Каліноўскага"* Васіль Верамейчык.
Паводле яго слоў, баевікі пры падтрымцы спецслужбаў Літвы, Польшчы і Украіны, а таксама заходніх дзяржаў планавалі сілай захапіць частку тэрыторыі Беларусі.
Пасля чаго туды павінны былі запрасіць прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, якія знаходзяцца за мяжой. Яны мусілі звярнуцца за дапамогай і падтрымкай да Польшчы.
Васіль Верамейчык удакладніў, што адным з магчымых варыянтаў разглядаўся заход баевікоў з боку Брэста і захоп раённага цэнтра Маларыты.
*арганізацыя прызнана ў Беларусі тэрарыстычным фарміраваннем.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Депутат Палаты представителей Национального собрания Олег Гайдукевич - Sputnik Беларусь, 1920, 22.01.2025
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Гайдукевіч: Захад не нападае на Беларусь, бо баіцца адказу
Стужка навiн
0