https://bel.sputnik.by/20250124/gaydukevch-vybary-prakhodzyats-spakoyna--demakratychna-ale-kankurentsyya-sts-1092990092.html
Гайдукевіч: выбары праходзяць спакойна і дэмакратычна, але канкурэнцыя ёсць
Гайдукевіч: выбары праходзяць спакойна і дэмакратычна, але канкурэнцыя ёсць
Sputnik Беларусь
Па словах лідара ЛДПБ, усе ўмовы для правядзення агітацыі былі створаны, і кожны кандыдат у прэзідэнты меў роўныя магчымасці для сустрэч з выбаршчыкамі. 24.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-24T16:51+0300
2025-01-24T16:51+0300
2025-01-24T16:52+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
навіны
алег гайдукевіч
у беларусі
беларусь
палітыка
грамадства
снд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/18/1092985877_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_0ae8027766e58b2a883d2b1f1a13ebae.jpg.webp
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Палітычная культура грамадзян і работа дзяржорганаў па стварэнні роўных умоў для кожнага кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ў гэтую выбарчую кампанію выраслі, заявіў кандыдат у прэзідэнты, лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч на сустрэчы з назіральнікамі ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён зазначыў, што ўсе ўмовы для правядзення агітацыі былі створаны, і кожны кандыдат меў магчымасць сустракацца з выбаршчыкамі.Кандыдат у прэзідэнты звярнуў увагу на тое, што былі ўстаноўлены месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, і ў гэтую кампанію мінімальныя выпадкі, калі іх зрываюць.Яшчэ адным станоўчым момантам Гайдукевіч назваў "адсутнасць цэнзуры"."Я выступаў па тэлебачанні, радыё, даваў шматлікія інтэрв’ю, і ўсё можна гаварыць, адстойваць – гэта вельмі добра. У рамках закона, вядома", - падкрэсліў ён.На думку Гайдукевіча, дэмакратычнасць выбарчага працэсу поўнасцю забяспечана, але пры гэтым існуе канкурэнцыя."Я вельмі рад, што ўсе чатыры парламенцкія партыі ўдзельнічаюць у выбарах. Абсалютна ўсе. Мы розныя, мы культурна, спакойна вядзём дэбаты, дыскусію і працягнем яе і пасля выбараў, незалежна ад таго, хто пераможа", - адзначыў кандыдат у прэзідэнты.Пры гэтым ён дадаў, што "людзі жывуць звычайным жыццём і ідуць на выбары", а яўка паказвае, што палітычная цікавасць вялікая."Тое, што няма мітынгаў, няма радыкалаў на вуліцах – гэта цудоўна. Гэта значыць, краіна пасля выбараў спакойна будзе працягваць жыць. А гэта самае галоўнае", - сказаў на заканчэнне Гайдукевіч.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250124/syanko-u-belarus-khochuts-pakazats-usyamu-svetu-zhadanne-naroda-galasavats-1092986871.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/18/1092985877_100:0:1123:767_1920x0_80_0_0_821be187de276ba28702a50e0da33ca6.jpg.webpSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, навіны , алег гайдукевіч, у беларусі, беларусь, палітыка, грамадства, снд, мпа снд, назіральнікі
выбары, прэзідэнт, навіны , алег гайдукевіч, у беларусі, беларусь, палітыка, грамадства, снд, мпа снд, назіральнікі
Гайдукевіч: выбары праходзяць спакойна і дэмакратычна, але канкурэнцыя ёсць
16:51 24.01.2025 (абноўлена: 16:52 24.01.2025) Па словах лідара ЛДПБ, усе ўмовы для правядзення агітацыі былі створаны, і кожны кандыдат у прэзідэнты меў роўныя магчымасці для сустрэч з выбаршчыкамі.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Палітычная культура грамадзян і работа дзяржорганаў па стварэнні роўных умоў для кожнага кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ў гэтую выбарчую кампанію выраслі, заявіў кандыдат у прэзідэнты, лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч на сустрэчы з назіральнікамі ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён зазначыў, што ўсе ўмовы для правядзення агітацыі былі створаны, і кожны кандыдат меў магчымасць сустракацца з выбаршчыкамі.
"Сёння мы можам канстатаваць, што ў нас няма ніводнай прэтэнзіі ні да Цэнтральнага выбарчага камітэта, ні да дзяржаўных органаў па магчымасці работы. Усё дэмакратычна, спакойна, добра", - падкрэсліў Гайдукевіч.
Кандыдат у прэзідэнты звярнуў увагу на тое, што былі ўстаноўлены месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, і ў гэтую кампанію мінімальныя выпадкі, калі іх зрываюць.
Яшчэ адным станоўчым момантам Гайдукевіч назваў "адсутнасць цэнзуры".
"Я выступаў па тэлебачанні, радыё, даваў шматлікія інтэрв’ю, і ўсё можна гаварыць, адстойваць – гэта вельмі добра. У рамках закона, вядома", - падкрэсліў ён.
На думку Гайдукевіча, дэмакратычнасць выбарчага працэсу поўнасцю забяспечана, але пры гэтым існуе канкурэнцыя.
"Я вельмі рад, што ўсе чатыры парламенцкія партыі ўдзельнічаюць у выбарах. Абсалютна ўсе. Мы розныя, мы культурна, спакойна вядзём дэбаты, дыскусію і працягнем яе і пасля выбараў, незалежна ад таго, хто пераможа", - адзначыў кандыдат у прэзідэнты.
Пры гэтым ён дадаў, што "людзі жывуць звычайным жыццём і ідуць на выбары", а яўка паказвае, што палітычная цікавасць вялікая.
"Тое, што няма мітынгаў, няма радыкалаў на вуліцах – гэта цудоўна. Гэта значыць, краіна пасля выбараў спакойна будзе працягваць жыць. А гэта самае галоўнае", - сказаў на заканчэнне Гайдукевіч.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"