Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Генсакратар ШАС: запрашэнне назіральнікаў на выбары гаворыць аб адкрытасці Беларусі

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкГенеральны сакратар ШАС Нурлан Ермекбаеў
Генеральны сакратар ШАС Нурлан Ермекбаеў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2025
Падпісацца
У Беларусь для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі прыехала місія міжнародных назіральнікаў, у якую ўваходзяць 17 чалавек.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Генеральны сакратар ШАС Нурлан Ермекбаеў назваў праявай адкрытасці Беларусі рашэнне запрасіць на прэзідэнцкія выбары міжнародных назіральнікаў, перадае Sputnik.
"Хацелі б падзякаваць за запрашэнне місіі ШАС ажыццяўляць назіранне за выбарамі. Гэта знак даверу, паказчык адкрытасці Беларусі – дапусціць міжнародных назіральнікаў на выбары прэзідэнта", - заявіў генеральны сакратар ШАС на сустрэчы з кіраўніком ЦВК Беларусі Ігарам Карпенкам.
Беларусь у 2024 годзе стала дзясятым па ліку паўнапраўным членам "сям’і ШАС".
Ермекбаеў падкрэсліў, што для ШАС, як для шматнацыянальнай арганізацыі, якая ўключае 10 дзяржаў-членаў і 14 партнёраў, назіранне за выбарамі – важны аспект дзейнасці. За час сваёй работы ШАС правяла ўжо больш за 70 назіранняў ды выбарамі. Місіі міжнародных назіральнікаў гэтай арганізацыі рэгулярна прыязджаюць у Беларусь весці назіранне за ходам электаральных кампаній.
Паводле слоў генеральнага сакратара, назіральнікі ад гэтай арганізацыі пры ацэнцы выбараў зыходзяць з таго, што "гэта перш за ўсё волевыяўленне народа".
"Мы прыехалі сюды ў адпаведнасці са стандартамі нашай місіі на падставе палажэння аб місіі, настроены максімальна аб’ектыўна і нейтральна, з прытрымліваннем заканадаўства краіны, якая праводзіць выбары, (назіраць за электаральнай кампаніяй Sputnik)", - заявіў генсакратар ШАС.
Карпенка падзякаваў кіраўніку місіі за тое, што прыбылі назіраць за выбарамі.
"Мы гатовы адказаць на ўсе пытанні, якія вас цікавяць у рамках выбарчай кампаніі, выслухаць пажаданні, заўвагі, мы адкрыты", - сказаў кіраўнік беларускага Цэнтрвыбаркама.
У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта, асноўны дзень галасавання – 26 студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі Эла Памфілава - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2025
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Памфілава ўпершыню будзе назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі
Стужка навiн
0