https://bel.sputnik.by/20250124/grushko-u-ras--nata-ne-zakhavalasya-kanala-uzaemadzeyannya-1092984425.html
Грушко: у Расіі і НАТА не захавалася каналаў узаемадзеяння
Грушко: у Расіі і НАТА не захавалася каналаў узаемадзеяння
Sputnik Беларусь
Паўночнаатлантычны альянс фактычна згарнуў усе фарматы супрацоўніцтва з расійскім бокам, што не садзейнічае падтрыманню стабільнасці ў еўрапейскім рэгіёне. 24.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-24T15:07+0300
2025-01-24T15:07+0300
2025-01-24T15:07+0300
мзс рф
аляксандр грушко
ната
расія
бяспека
палітыка
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1e/1069666542_0:0:3147:1771_1920x0_80_0_0_82d136b3bcf2c36f80400147dde7dfa1.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Паўночнаатлантычны альянс згарнуў практычнае і палітычнае ўзаемадзеянне з Масквой, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксандр Грушко.Каналы камунікацыіПаводле яго слоў, зараз тэмы для абмеркавання з НАТА не з’явіліся. Расійскае прадстаўніцтва пры Паўночнаатлантычным альянсе цяпер не працуе."Тым не менш, НАТАўцы ведаюць, што наш пасол у Каралеўстве Бельгіі выконвае таксама функцыі галоўнага сувязнага звяна з НАТА. Таму ў выпадку неабходнасці яны ведаюць куды звяртацца", - выказаў упэўненасць Грушко.Намеснік кіраўніка МЗС РФ нагадаў, што існуюць сучасныя сродкі камунікацыі, таму не існуе ніякай праблемы ў тым, каб звязацца з расійскім знешнепалітычным ведамствам або міністэрствам абароны.Разгортванне сілПры гэтым ён звярнуў увагу на той факт, што на працягу года Паўночнаатлантычны альянс запланаваў правядзенне 100 манеўраў, што выліваецца ў "адно гіганцкае вучэнне"."Але мы да гэтага ходу падзей гатовы і ўсе неабходныя меры засцярогі нашымі ваеннымі прымаюцца", - запэўніў Грушко.На яго думку, у бягучым годзе НАТА будзе апрабаваць новыя падыходы да разгортвання сіл, імкнучыся нанесці стратэгічнае паражэнне Расіі.Бяспека забяспечанаРасійскі дыпламат асабліва адзначыў, што Масква мае дастатковую колькасць тэхнічных і іншых сродкаў, каб забяспечыць уласную бяспеку ў выпадку неабходнасці."І мы бачым: гэта і выпрабаванні "Орешника", і апора на нашы ядзерныя сілы, і з’яўленне новых тэхналогій у арсенале нашых Узброеных сіл", - пералічыў ён.Усё гэта ў сукупнасці дае ўпэўненасць, што абараназдольнасць краіны і яе бяспека поўнасцю забяспечаны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250123/rute-nata-neabkhodna-zabyaspechyts-vygadnuyu-paztsyyu-keva--peragavorakh-1092949498.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1e/1069666542_49:0:2780:2048_1920x0_80_0_0_8cc70afeeb5438b68a063f46e3e07629.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс рф, аляксандр грушко, ната, расія, бяспека, палітыка, навіны , у свеце
мзс рф, аляксандр грушко, ната, расія, бяспека, палітыка, навіны , у свеце
Грушко: у Расіі і НАТА не захавалася каналаў узаемадзеяння
Паўночнаатлантычны альянс фактычна згарнуў усе фарматы супрацоўніцтва з расійскім бокам, што не садзейнічае падтрыманню стабільнасці ў еўрапейскім рэгіёне.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Паўночнаатлантычны альянс згарнуў практычнае і палітычнае ўзаемадзеянне з Масквой, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксандр Грушко.
"Не, ніякіх каналаў не захавалася. Як вядома, НАТА пайшло шляхам згортвання не толькі практычнага супрацоўніцтва, але і палітычнага дыялогу з намі", - сказаў расійскі дыпламат у эфіры тэлеканала "Россия 24".
Паводле яго слоў, зараз тэмы для абмеркавання з НАТА не з’явіліся. Расійскае прадстаўніцтва пры Паўночнаатлантычным альянсе цяпер не працуе.
"Тым не менш, НАТАўцы ведаюць, што наш пасол у Каралеўстве Бельгіі выконвае таксама функцыі галоўнага сувязнага звяна з НАТА. Таму ў выпадку неабходнасці яны ведаюць куды звяртацца", - выказаў упэўненасць Грушко.
Намеснік кіраўніка МЗС РФ нагадаў, што існуюць сучасныя сродкі камунікацыі, таму не існуе ніякай праблемы ў тым, каб звязацца з расійскім знешнепалітычным ведамствам або міністэрствам абароны.
Пры гэтым ён звярнуў увагу на той факт, што на працягу года Паўночнаатлантычны альянс запланаваў правядзенне 100 манеўраў, што выліваецца ў "адно гіганцкае вучэнне".
"Але мы да гэтага ходу падзей гатовы і ўсе неабходныя меры засцярогі нашымі ваеннымі прымаюцца", - запэўніў Грушко.
На яго думку, у бягучым годзе НАТА будзе апрабаваць новыя падыходы да разгортвання сіл, імкнучыся нанесці стратэгічнае паражэнне Расіі.
Расійскі дыпламат асабліва адзначыў, што Масква мае дастатковую колькасць тэхнічных і іншых сродкаў, каб забяспечыць уласную бяспеку ў выпадку неабходнасці.
"І мы бачым: гэта і выпрабаванні "Орешника", і апора на нашы ядзерныя сілы, і з’яўленне новых тэхналогій у арсенале нашых Узброеных сіл", - пералічыў ён.
Усё гэта ў сукупнасці дае ўпэўненасць, што абараназдольнасць краіны і яе бяспека поўнасцю забяспечаны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"