Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Грызлоў пракаменціраваў рашэнне Кіева не прызнаваць вынікі выбараў у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБанер "Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" у Мінску
Банер Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2025
Падпісацца
Дыпламат падкрэсліў, што вынікі будучых выбараў у рэспубліцы не маюць патрэбы ў якой-небудзь знешняй ацэнцы з боку заходніх палітыкаў і псеўдаэкспертаў.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Уладзімір Зяленскі, паўнамоцтвы якога як прэзідэнта Украіны скончыліся ў маі 2024 года, не мае права ад імя дзяржавы казаць штосьці пра выбары ў Беларусі, сказаў пасол Расіі Барыс Грызлоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Дыпламат пракаменціраваў заявы МЗС Украіны, якое напярэдадні паведаміла аб тым, што загадзя не прызнае вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі.
Грызлоў адзначыў, што ўкраінскае кіраўніцтва ў асобе Зяленскага дэ-юрэ не можа даваць такіх заяў.
"Сама фігура Зяленскага выклікае пэўныя сумненні ў яго паўнамоцтвах. Ён нешта гаворыць ад імя дзяржавы, хаця ўжо не мае права гэта рабіць", - заявіў пасол.

Некампетэнтнасць Еўрапарламента

Таксама Грызлоў даў ацэнку дзеянні Еўрапарламента, які загадзя заявіў аб непрызнанні выбараў у Беларусі, што яшчэ не адбыліся.
"Што гэта, некампетэнтнасць гэтай структуры? Па крайняй меры, гэта выклікае такія эмоцыі", - дадаў ён.
Дыпламат звярнуў увагу, што на выбары ў Беларусі акрэдытавана вялікая колькасць міжнародных назіральнікаў – каля 450. Акрамя таго, гэту падзею будуць асвятляць больш як 800 журналістаў, з якіх 331 – прадстаўнікі замежных СМІ.
"І назіральнікі, і журналісты прадстаўлены ў поўным аб’ёме, і няма ніякіх падстаў заяўляць, што выбары ў Беларусі маюць нейкі закрыты характар ​​і вынікі прадвызначаны – ёсць магчымасць канкурэнцыі", - канстатаваў Грызлоў.
Ён яшчэ раз падкрэсліў, што вынікі будучых выбараў у Беларусі не маюць патрэбы ў якой-небудзь знешняй ацэнцы з боку некаторых заходніх палітыкаў і псеўдаэкспертаў – не ім вучыць расіян і беларусаў дэмакратыі.
"Тое, што яны хочуць навязваць іншым краінам пад выглядам "дэмакратыі", з’яўляецца нічым іншым, як формай каланіяльнай залежнасці, дыктатуры і знешняга кіравання", - падсумаваў пасол.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пасол РФ у рэспубліцы Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2025
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Грызлоў: РФ дапаможа ў барацьбе з правакацыямі на выбарах у Беларусі
Стужка навiн
0