Лукашэнка: Беларусь не створыць праблем іншым краінам

© Sputnik / Виктор ТолочкоФлаг Беларусі
Флаг Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2025
Падпісацца
Беларускі лідар падкрэсліў, што рэспубліка не пакутуе на гігантаманію і заўсёды жыла сваёй працай.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Беларусь не стварае і не будзе ствараць праблем іншым дзяржавам, у тым ліку і сваім суседзям, заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
"Мы ніколі не стваралі, не ствараем і ніколі не створым праблем сваім суседзям, і не толькі суседзям, але і ўсім дзяржавам, усім народам", - сказаў прэзідэнт падчас акцыі "Марафон Адзінства" ў Мінску ў пятніцу.
Адзначаючы міралюбівую і добрасуседскую палітыку Беларусі, Лукашэнка разам з тым падкрэсліў, што кіраўніцтва краіны не дапусціць таго, каб на яе тэрыторыю ступіла нага захопніка.
"Мы не будзем скакаць пад чужую дудку, не станем гнуць спіну пад панскім бізуном, не дапусцім, каб на родную зямлю ступіў бот захопніка, у гэтым можаце быць абсалютна ўпэўнены", - запэўніў прэзідэнт.
Пры гэтым ён адзначыў, што беларускае грамадства як ніколі згуртавалася і яму не "да ўнутраных разборак".
"Калі хтосьці спатыкнуўся, заблытаўся або быў адурманены фэйкамі і ўкідамі, у кожнага будзе шанс вярнуцца да жыцця", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2025
Лукашэнка: у Беларусі ніколі не паўторыцца тое, што было ў 2020-м
Стужка навiн
0