Лукашэнка: "Марафон Адзінства" паказаў, што Беларусь адна вялікая сям’я

© Photo : Пресс-служба президента Беларуси"Марафон Адзінства"
Марафон Адзінства - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2025
Падпісацца
Прэзідэнт выказаў словы захаплення ўзроўнем праведзенага мерапрыемства, адзначыўшы, што "такога за гады незалежнасці ніхто яшчэ яе бачыў".
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім, хто арганізаваў маштабную акцыю "Марафон Адзінства".
"Марафон Адзінства паказаў, што Беларусь адна вялікая сям’я", - заявіў Лукашэнка.
Адзначаючы маштаб акцыі "Марафон Адзінства", прэзідэнт падкрэсліў, што яна стала "сапраўдным гімнам суверэннай краіне і яе гісторыі, гімнам усім дасягненням нашай незалежнасці".
"Ведаеце я не вялікі ацэншчык усіх гэтых вашых дзеянняў і гэтага дзейства, але крыху ў гэтым штосьці разумею. Скажу шчыра: такога ў Беларусі за гады незалежнасці я яшчэ не бачыў", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, "Марафон Адзінства" паказаў сусветны ўзровень арганізацыі.
"Вы ўсім паказалі, што мы можам рабіць на сусветным узроўні. Вы ўсім постсавецкім рэспублікам – што мяне радуе – паказалі, у якім напрамку трэба рухацца, развівацца", - дадаў беларускі лідар.
На "Мінск-Арэне" праходзіць фінальны канцэрт "Марафона Адзінства".
Канцэрт створаны ў фармаце шоу ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. У праграме бяруць удзел зоркі беларускай эстрады, юныя музыканты, запрошаныя госці. Гучаць прэм’еры песень і вядомыя музычныя творы.
На заключным канцэрце акцыі "Марафон Адзінства" пад купалам "Мінск-Арэны", якая з’яўляецца самай буйной спартыўна-канцэртнай пляцоўкай Беларусі, выступіў народны артыст РФ Юрый Антонаў, а таксама Таісія Павалій, саліст і кіраўнік калектыву "Сябры" Анатоль Ярмоленка.
На мерапрыемства сабралася каля 10 тысяч чалавек. Мікалай Лукашэнка акампаніраваў на раялі, калі выконвалася песня "Малітва" – духоўны гімн Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 21.01.2025
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Лукашэнка назваў свабоду чалавека найважнейшым напрамкам работы
Стужка навiн
0