https://bel.sputnik.by/20250124/lukashenka-my-zakhavaem-galonae--dyktaturu-paradku-spravyadlvasts-dabra-1093007584.html
Лукашэнка: мы захаваем галоўнае – дыктатуру парадку, справядлівасці, дабра
Лукашэнка: мы захаваем галоўнае – дыктатуру парадку, справядлівасці, дабра
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы заклікаў беларусаў згуртавана і дружна працаваць, каб ісці тым шляхам, які краіна выбрала шмат гадоў таму. 24.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-24T22:12+0300
2025-01-24T22:12+0300
2025-01-24T22:12+0300
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
мінск-арэна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/18/1093007295_0:0:685:386_1920x0_80_0_0_d90084e66f9b7b509294484173043ead.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне будзе пабудавана грамадства роўных магчымасцей і захаваецца "дыктатура парадку".Беларускі лідар сёння прысутнічаў на гала-шоу акцыі "Марафон адзінства" на "Мінск-Арэне", а потым выступіў перад 10-тысячнай публікай.Паводле яго слоў, беларусы павінны згуртавана і дружна працаваць, ісці далей шляхам, які краіна выбрала шмат гадоў таму.Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў тэму выбараў, якія пройдуць у Беларусі 26 студзеня."А яшчэ гавораць, што 26 студзеня – гэта дзень, ад якога залежыць наша жыццё. Ды супакойцеся, не залежыць ад гэтага дня ўсё наша жыццё. У адваротным выпадку, чаго б мы каштавалі, калі б толькі ад аднаго дня залежала наша жыццё", - сказаў ён.Прэзідэнт падкрэсліў, што сваё жыццё беларусы "вызначылі даўно", і гэта жыццё роўных магчымасцей для ўсіх."Мы будзем абапірацца на парадак і бяспеку нашага грамадства. Мы абавязкова пабудуем краіну для людзей, нават калі мяне не будзе, вы яе пабудуеце", - заявіў Лукашэнка.Пры гэтым ён адзначыў высокую адказнасць за грамадзян, якая ўскладзена на кіраўніка дзяржавы."Усе вы, як адзін, мае дзеці. Прэзідэнт за кожнага нясе адказнасць. Калі хтосьці спатыкнуўся, хтосьці заблытаўся або быў адурманены фэйкамі і ўкідамі, у кожнага будзе шанс вярнуцца да жыцця", - дадаў прэзідэнт.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250124/lukashenka-paabyatsa-belarus-mr-spakoy--stablnasts-1093006663.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/18/1093007295_0:0:581:435_1920x0_80_0_0_fe2b132f5003d9cc962bcdbd4269a2e8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, мінск-арэна
аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, мінск-арэна
Лукашэнка: мы захаваем галоўнае – дыктатуру парадку, справядлівасці, дабра
Кіраўнік дзяржавы заклікаў беларусаў згуртавана і дружна працаваць, каб ісці тым шляхам, які краіна выбрала шмат гадоў таму.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне будзе пабудавана грамадства роўных магчымасцей і захаваецца "дыктатура парадку".
Беларускі лідар сёння прысутнічаў на гала-шоу акцыі "Марафон адзінства" на "Мінск-Арэне", а потым выступіў перад 10-тысячнай публікай.
"Мы захаваем галоўнае – дыктатуру парадку, справядлівасці, дабра і павагі да чалавека, перш за ўсё, чалавека працы", - заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, беларусы павінны згуртавана і дружна працаваць, ісці далей шляхам, які краіна выбрала шмат гадоў таму.
Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў тэму выбараў, якія пройдуць у Беларусі 26 студзеня.
"А яшчэ гавораць, што 26 студзеня – гэта дзень, ад якога залежыць наша жыццё. Ды супакойцеся, не залежыць ад гэтага дня ўсё наша жыццё. У адваротным выпадку, чаго б мы каштавалі, калі б толькі ад аднаго дня залежала наша жыццё", - сказаў ён.
Прэзідэнт падкрэсліў, што сваё жыццё беларусы "вызначылі даўно", і гэта жыццё роўных магчымасцей для ўсіх.
"Мы будзем абапірацца на парадак і бяспеку нашага грамадства. Мы абавязкова пабудуем краіну для людзей, нават калі мяне не будзе, вы яе пабудуеце", - заявіў Лукашэнка.
Пры гэтым ён адзначыў высокую адказнасць за грамадзян, якая ўскладзена на кіраўніка дзяржавы.
"Усе вы, як адзін, мае дзеці. Прэзідэнт за кожнага нясе адказнасць. Калі хтосьці спатыкнуўся, хтосьці заблытаўся або быў адурманены фэйкамі і ўкідамі, у кожнага будзе шанс вярнуцца да жыцця", - дадаў прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"