Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мінінфарм спадзяецца на праўдзівае асвятленне СМІ выбараў у Беларусі

© SputnikКамеры беларускіх журналістаў
Камеры беларускіх журналістаў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2025
Падпісацца
Для работы на выбарах прэзідэнта рэспублікі акрэдытавана больш за 800 журналістаў, у тым ліку каля 330 прадстаўнікоў замежных сродкаў масавай інфармацыі.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Для працы на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі акрэдытавана ў паўтара раза больш журналістаў, чым у 2020 годзе, паведаміў журналістам міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, 331 прадстаўнік СМІ прыехаў з-за мяжы – гэта супрацоўнікі вядучых СМІ краін Амерыкі, Еўропы і Азіі.
"Мы сапраўды адкрыты, і наша задача – паказаць, што рэальна адбываецца ў Беларусі, і не толькі нашаму гледачу. Галоўнае, каб людзі ўбачылі праўдзівую сітуацыю, што ў нас адбываецца", - сказаў ён на адкрыцці інфацэнтра ЦВК у пятніцу.

Не трэба саромецца

Маркаў выказаў надзею, што СМІ, якія будуць асвятляць выбары прэзідэнта Беларусі, напішуць рэальнасць – "больш нічога ад іх не патрабуецца".
"Яны (жыхары краін Захаду - Sputnik) часам думаюць, што тут туземцы жывуць – вельмі не хочацца, каб так думалі. Мы цудоўная еўрапейская краіна, і давайце прама казаць: па якасці жыцця Беларусь відавочна належыць да лепшых краін свету. Вось гэтага не трэба баяцца казаць", - падкрэсліў міністр.
Пасля чаго дадаў, што ключавая лінія, якую павінны вытрымліваць у асаблівасці беларускія журналісты, заключаецца ў тым, што выбары Беларусь праводзіць для сябе і свайго народа.
"Гэтую лінію мы павінны вытрымліваць і больш не саромецца. А мы часта саромеліся, мы занадта шмат саромеліся гаварыць аб тым, якія мы дэмакратычныя, добрыя і з якой якасцю жыцця мы жывем. Не трэба саромецца", - канстатаваў Маркаў.

Відавочны абсурд

Кіраўнік Мінінфарма таксама адзначыў, што ён застаўся б задаволены работай заходняй прэсы на выбарах, калі яны напішуць праўду.
"Хацелася б, каб пра нас пісалі і казалі больш праўды. Пра што можна казаць, калі выбары яшчэ не пачаліся, а Еўрапарламент выкладвае 20-га чысла ў сябе праект рэзалюцыі, за які галасуе пераважная большасць з 700 з нечым дэпутатаў? Гэта тых еўрапарламентарыяў, якія лічаць, што нельга – калі выбары не пачаліся – а яны ўжо пачынаюць выглядаць ідыётамі. Таму што яны "назначылі" прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку і самі ж сказалі, што выбары не прызнаюць. Хацелася б, каб такіх рэчаў не было. Таму што гэта відавочны абсурд", - падсумаваў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0