Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Назіральнік з Іспаніі: яўка на выбарах у Беларусі будзе высокая

© Sputnik / Станислав ЛобатыйНазіральнік з Іспаніі Урыяртэ Санчэс Карлас на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі
Назіральнік з Іспаніі Урыяртэ Санчэс Карлас на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2025
Падпісацца
Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта рэспублікі стартавала 21 студзеня, асноўны дзень адбудзецца 26 студзеня.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Міжнародны назіральнік з Іспаніі Урыяртэ Санчэс Карлас выказаў меркаванне, што яўка на выбарах у Беларусі будзе традыцыйна высокая, пра гэта ён заявіў журналістам у пятніцу падчас наведвання інфацэнтра ЦВК, перадае карэспандэнт Sputnik.
Назіральнік расказаў, што з’яўляецца выкладчыкам права ў Мадрыдскім універсітэце і прыбыў у Беларусь па запрашэнні.

"Хачу сказаць, што Мінск сапраўды цудоўны, гэта добры і яркі горад. Што тычыцца электаральнага працэсу, у мяне была магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі ЦВК Беларусі, каб даведацца больш падрабязна аб тым, як тут арганізаваны выбары, што было зроблена, каб яны праходзілі згодна з лепшымі стандартамі", - адзначыў Урыяртэ Санчэс Карлас.

Паводле яго слоў, назіранне за выбарамі ў Беларусі – лепшая магчымасць параўнаць, як арганізаваны выбарчы працэс у рэспубліцы і ў Іспаніі. Ён сказаў, што бачыў некалькі плакатаў, якія заклікаюць грамадзян ісці галасаваць 26 студзеня, і запэўніў, што плануе наведаць некалькі ўчасткаў для галасавання, каб ацаніць сітуацыю "на месцы".
"Хачу сказаць адно: выбары, на мой погляд, гэта праява дэмакратыі, таму важна, каб грамадзяне Беларусі, каб жыхары Мінска і іншых гарадоў паўдзельнічалі ў гэтых выбарах. Гэта самы прамы спосаб прыняць удзел у будучыні сваёй краіны і вызначыць будучыню сваёй дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў", - падкрэсліў Урыяртэ Санчэс Карлас.
Ён выказаў меркаванне, што яўка на выбарах будзе высокай, а асноўны дзень галасавання пройдзе ў спакойнай, адкрытай атмасферы дэмакратычнага выбару.
"Звяртаюся да ўсіх: прыходзьце, галасуйце, выказвайце сваё меркаванне, прымайце ўдзел у прамой дэмакратыі", - падсумаваў назіральнік з Іспаніі.

Выбары-2025

Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта пачалося ў Беларусі 21 студзеня і будзе ісці да 25 студзеня ўключна. Участкі працуюць з 12:00 да 19:00. Пасля трох дзён яўка, паводле звестак ЦВК, склала 27,15% выбаршчыкаў.
Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня. У нядзелю ўчасткі будуць адкрыты з 8:00 да 20:00.
На пасаду прэзідэнта балаціруюцца пяць кандыдатаў – дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі дэпутат Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, старшыня Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сустрэча Юрыя Сянько з назіральнікамі ад МПА СНД - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2025
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Сянько: у Беларусі хочуць паказаць усяму свету жаданне народа галасаваць
Стужка навiн
0