https://bel.sputnik.by/20250124/tayna-volevyyalennya-ne-parushana-karpenka-ab-pravyadzenn-ekztpolu-1092975381.html
Тайна волевыяўлення не парушана: Карпенка аб правядзенні экзітполу
Тайна волевыяўлення не парушана: Карпенка аб правядзенні экзітполу
Sputnik Беларусь
Апытанне будзе праводзіцца на выхадзе з выбарчых участкаў Беларускім камітэтам маладзёжных арганізацый. 24.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-24T11:19+0300
2025-01-24T11:19+0300
2025-01-24T11:19+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
грамадства
палітыка
ігар карпенка
цвк рэспублікі беларусь
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/18/1083918990_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_23a132af57f056c820e7af2b046a1098.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Правядзенне экзітполу не парушае тайну волевыяўлення выбаршчыкаў на выбарах, пра гэта заявіў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.Ён удакладніў, што Цэнтрвыбаркам адносіцца да правядзення экзітполу пазітыўна і ўзгадніў яго правядзенне. Дазвол на правядзенне апытання атрымаў Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый (БКМА).БКМА 26 студзеня апытае грамадзян, якія выходзяць з выбарчых участкаў, па методыцы экзітпол. Апытанне пройдзе больш як на 300 участках –у буйных гарадах і сельскай мясцовасці.Для яго плануецца задзейнічаць каля тысячы інтэрв’юераў. У іх будзе адметная атрыбутыка: брэндаваныя сінія камізэлькі, сумка і планшэтка з лагатыпам БКМА. Таксама кожны інтэрв’юер павінен мець адпаведны бэйдж і пасведчанне, якое пацвярджае асобу.Выбары-2025З 21 студзеня на выбарах прэзідэнта Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне, яно працягнецца да 25 студзеня ўключна. Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня.На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца пяць кандыдатаў. Гэта дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі дэпутат Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250123/karpenka-lyudz-velm-aktyna-duts-na-vybarchyya-chastk-1092956192.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/18/1083918990_44:0:1111:800_1920x0_80_0_0_60bb525ed54a0d94cb6129e2307657a7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, ігар карпенка, цвк рэспублікі беларусь, навіны , у беларусі, беларусь
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, ігар карпенка, цвк рэспублікі беларусь, навіны , у беларусі, беларусь
Тайна волевыяўлення не парушана: Карпенка аб правядзенні экзітполу
Апытанне будзе праводзіцца на выхадзе з выбарчых участкаў Беларускім камітэтам маладзёжных арганізацый.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Правядзенне экзітполу не парушае тайну волевыяўлення выбаршчыкаў на выбарах, пра гэта заявіў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.
Ён удакладніў, што Цэнтрвыбаркам адносіцца да правядзення экзітполу пазітыўна і ўзгадніў яго правядзенне. Дазвол на правядзенне апытання атрымаў Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый (БКМА).
"Гэта не парушае тайну волевыяўлення, таму што вынікі экзітполу будуць агучаны ўжо пасля правядзення асноўнага дня галасавання. Таму яны ніякім чынам не ўплываюць на меркаванні людзей, якія ідуць галасаваць", - прыводзіць словы Карпенкі агенцтва БелТА.
БКМА 26 студзеня апытае грамадзян, якія выходзяць з выбарчых участкаў, па методыцы экзітпол. Апытанне пройдзе больш як на 300 участках –у буйных гарадах і сельскай мясцовасці.
Для яго плануецца задзейнічаць каля тысячы інтэрв’юераў. У іх будзе адметная атрыбутыка: брэндаваныя сінія камізэлькі, сумка і планшэтка з лагатыпам БКМА. Таксама кожны інтэрв’юер павінен мець адпаведны бэйдж і пасведчанне, якое пацвярджае асобу.
З 21 студзеня на выбарах прэзідэнта Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне, яно працягнецца да 25 студзеня ўключна. Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня.
На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца пяць кандыдатаў. Гэта дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі дэпутат Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"