https://bel.sputnik.by/20250125/yaka-na-datermnovae-galasavanne-sklala-amal-42-1093022067.html
Яўка на датэрміновае галасаванне склала амаль 42%
Яўка на датэрміновае галасаванне склала амаль 42%
Sputnik Беларусь
Датэрміновае галасаванне праходзіла ў Беларусі пяць дзён, і цяпер аддаць голас за аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты можна толькі 26 студзеня – у асноўны дзень... 25.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-25T21:27+0300
2025-01-25T21:27+0300
2025-01-25T21:27+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
навіны
у беларусі
беларусь
датэрміновае галасаванне
палітыка
прэзідэнт
грамадства
цвк рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1e/1090725884_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_2d760b7f31a85bcc737b1b2790bd2d93.jpg
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Доля выбаршчыкаў, якія прыйшлі на датэрміновае галасаванне, склала 41,81%, паведамляе ЦВК Беларусі.Прагаласаваць датэрмінова можна было з 21 да 25 студзеня. Пры гэтым, паводле апошніх звестак, у гэтым галасаванні прынялі ўдзел 52 беларусы, якія пастаянна пражываюць за мяжой. Дзеля гэтага яны спецыяльна наведалі радзіму ў дні датэрміновага галасавання. Для такіх асоб у краіне працуюць шэсць участкаў у Мінску і кожным з абласных цэнтраў.Усе астатнія грамадзяне Беларусі могуць прыйсці на ўчасткі па месцы рэгістрацыі ці месцы пражывання. Але ў другім выпадку трэба падаць пацвярджальны дакумент. Напрыклад, гэта можа быць дагавор найму.Участкі будуць адчынены з 8:00 да 20:00. Каб атрымаць бюлетэнь, неабходна прад’явіць пашпарт або ідэнтыфікацыйную карту грамадзяніна Беларусі. У шэрагу выпадкаў можна выкарыстоўваць і іншыя дакументы.У прыватнасці, гэта могуць быць: ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, вадзіцельскія правы, пенсіённае пасведчанне і гэтак далей. Поўны пералік ёсць у інфаграфіцы Sputnik.Пры гэтым трэба ўлічыць, што закон забараняе фатаграфаваць запоўнены бюлетэнь. Нельга і выносіць бюлетэнь з участку. За парушэнне можа быць накладзены штраф да 15 базавых велічынь (да 630 рублёў).Атрымліваць бюлетэнь за іншага чалавека таксама нельга. Неабходна і правільна яго запоўніць. Знак у квадраце трэба ставіць насупраць імя толькі аднаго з кандыдатаў. Калі паставіць больш, чым у адным квадраце, бюлетэнь прызнаюць несапраўдным.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250125/pamflava-parushennya-na-datermnovym-galasavann--belarus-ne-vyyalena-1093014358.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1e/1090725884_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_a1bb87e4a5b53ab8e4b43bd31646a60e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, навіны , у беларусі, беларусь, датэрміновае галасаванне, палітыка, прэзідэнт, грамадства, цвк рэспублікі беларусь
выбары, навіны , у беларусі, беларусь, датэрміновае галасаванне, палітыка, прэзідэнт, грамадства, цвк рэспублікі беларусь
Яўка на датэрміновае галасаванне склала амаль 42%
Датэрміновае галасаванне праходзіла ў Беларусі пяць дзён, і цяпер аддаць голас за аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты можна толькі 26 студзеня – у асноўны дзень галасавання.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Доля выбаршчыкаў, якія прыйшлі на датэрміновае галасаванне, склала 41,81%, паведамляе ЦВК Беларусі.
Прагаласаваць датэрмінова можна было з 21 да 25 студзеня. Пры гэтым, паводле апошніх звестак, у гэтым галасаванні прынялі ўдзел 52 беларусы, якія пастаянна пражываюць за мяжой. Дзеля гэтага яны спецыяльна наведалі радзіму ў дні датэрміновага галасавання. Для такіх асоб у краіне працуюць шэсць участкаў у Мінску і кожным з абласных цэнтраў.
Усе астатнія грамадзяне Беларусі могуць прыйсці на ўчасткі па месцы рэгістрацыі ці месцы пражывання. Але ў другім выпадку трэба падаць пацвярджальны дакумент. Напрыклад, гэта можа быць дагавор найму.
Участкі будуць адчынены з 8:00 да 20:00. Каб атрымаць бюлетэнь, неабходна прад’явіць пашпарт або ідэнтыфікацыйную карту грамадзяніна Беларусі. У шэрагу выпадкаў можна выкарыстоўваць і іншыя дакументы.
У прыватнасці, гэта могуць быць: ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, вадзіцельскія правы, пенсіённае пасведчанне і гэтак далей. Поўны пералік ёсць у
інфаграфіцы Sputnik.
Пры гэтым трэба ўлічыць, што закон забараняе фатаграфаваць запоўнены бюлетэнь. Нельга і выносіць бюлетэнь з участку. За парушэнне можа быць накладзены штраф да 15 базавых велічынь (да 630 рублёў).
Атрымліваць бюлетэнь за іншага чалавека таксама нельга. Неабходна і правільна яго запоўніць. Знак у квадраце трэба ставіць насупраць імя толькі аднаго з кандыдатаў. Калі паставіць больш, чым у адным квадраце, бюлетэнь прызнаюць несапраўдным.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"