https://bel.sputnik.by/20250126/gaydukevch-ls-krany-pavnen-vyrashatstsa-tolk-na-vybarakh-1093037417.html
Гайдукевіч: лёс краіны павінен вырашацца толькі на выбарах
Гайдукевіч: лёс краіны павінен вырашацца толькі на выбарах
Sputnik Беларусь
Асноўны дзень галасавання выбараў прэзідэнта Беларусі праходзіць у нядзелю, выбарчыя ўчасткі працуюць без перапынку да 20:00. 26.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-26T11:51+0300
2025-01-26T11:51+0300
2025-01-27T12:17+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
алег гайдукевіч
навіны
прэзідэнт
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1a/1093036243_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_2ab8cc7d62750043f661b5f3b9c5d567.jpg
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты, лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч прагаласаваў на выбарах прэзідэнта Беларусі ў гімназіі №42 імя Жарэса Алфёрава, перадае Sрutnik.Палітык прыйшоў на выбарчы ўчастак з камандай, падтрымлівалі кандыдата таксама дочкі Лізавета і Ганна.Ён зазначыў, што прагаласаваў за сімвал Беларусі і заявіў, што лёс краіны павінен вырашацца толькі на выбарчых участках."Я памятаю, у 20 годзе (2020 - Sputnik) я ішоў галасаваць і яшчэ да заканчэння выбараў на вуліцах спрабавалі нешта вырашаць. Толькі тут, на выбарчых участках павінен вырашацца лёс краіны. І гэта воля народа, яна павінна выконвацца ўсімі", - падкрэсліў кандыдат.Паводле яго слоў, усё павінна быць па законе і як вырашыў народ: прайграў – прызнай, выйграў – малайчына.Гайдукевіч выказаў упэўненасць, што заўтра раніцай краіна прачнецца мацнейшай, згуртаванай і будзе развівацца далей.Галасаванне ў БеларусіДатэрміновае галасаванне ў Беларусі завяршылася 25 студзеня. Як раней паведамлялі ў ЦВК, доля выбаршчыкаў, якія прыйшлі на датэрміновае галасаванне, склала 41,81%.Асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта – 26 студзеня. Участкі ў гэты дзень будуць адчынены з 8:00 да 20:00.Каб атрымаць бюлетэнь, неабходна прад’явіць пашпарт ці ідэнтыфікацыйную карту грамадзяніна Беларусі. У шэрагу выпадкаў можна выкарыстоўваць і іншыя дакументы.На выбарах у выбарчым бюлетэні знаходзіцца пяць прозвішчаў кандыдатаў і радок "супраць усіх". Па законе, фатаграфаваць ці здымаць на відэа запоўненыя бюлетэні нельга, за гэта можна атрымаць штраф.Выбаршчыкі, якія прагаласуюць упершыню, атрымаюць у падарунак кнігу "Сімвалы суверэннай Беларусі".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1a/1093036243_102:0:1123:766_1920x0_80_0_0_8e447bf6f8b7848104676c94738abbca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, алег гайдукевіч, навіны , прэзідэнт, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
выбары, алег гайдукевіч, навіны , прэзідэнт, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
Гайдукевіч: лёс краіны павінен вырашацца толькі на выбарах
11:51 26.01.2025 (абноўлена: 12:17 27.01.2025) Асноўны дзень галасавання выбараў прэзідэнта Беларусі праходзіць у нядзелю, выбарчыя ўчасткі працуюць без перапынку да 20:00.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты, лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч прагаласаваў на выбарах прэзідэнта Беларусі ў гімназіі №42 імя Жарэса Алфёрава, перадае Sрutnik.
Палітык прыйшоў на выбарчы ўчастак з камандай, падтрымлівалі кандыдата таксама дочкі Лізавета і Ганна.
Ён зазначыў, што прагаласаваў за сімвал Беларусі і заявіў, што лёс краіны павінен вырашацца толькі на выбарчых участках.
"Я памятаю, у 20 годзе (2020 - Sputnik) я ішоў галасаваць і яшчэ да заканчэння выбараў на вуліцах спрабавалі нешта вырашаць. Толькі тут, на выбарчых участках павінен вырашацца лёс краіны. І гэта воля народа, яна павінна выконвацца ўсімі", - падкрэсліў кандыдат.
Паводле яго слоў, усё павінна быць па законе і як вырашыў народ: прайграў – прызнай, выйграў – малайчына.
Гайдукевіч выказаў упэўненасць, што заўтра раніцай краіна прачнецца мацнейшай, згуртаванай і будзе развівацца далей.
"Прэзідэнцкія выбары, парламенцкія выбары павінны рабіць краіну мацнейшай. І воля народа – закон для ўсіх. Не толькі ўнутры краіны: і там, за "стужачкай" тыя, хто спрабуе перашкодзіць нам жыць, павінны разумець: ніхто ніколі волю народа не зламае", - заключыў ён.
Датэрміновае галасаванне ў Беларусі завяршылася 25 студзеня. Як раней паведамлялі ў ЦВК, доля выбаршчыкаў, якія прыйшлі на датэрміновае галасаванне, склала 41,81%.
Асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта – 26 студзеня. Участкі ў гэты дзень будуць адчынены з 8:00 да 20:00.
Каб атрымаць бюлетэнь, неабходна прад’явіць пашпарт ці ідэнтыфікацыйную карту грамадзяніна Беларусі. У шэрагу выпадкаў можна выкарыстоўваць і іншыя дакументы.
На выбарах у выбарчым бюлетэні знаходзіцца пяць прозвішчаў кандыдатаў і радок "супраць усіх". Па законе, фатаграфаваць ці здымаць на відэа запоўненыя бюлетэні нельга, за гэта можна атрымаць штраф.
Выбаршчыкі, якія прагаласуюць упершыню, атрымаюць у падарунак кнігу "Сімвалы суверэннай Беларусі".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"