Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Грузінскі палітык расказаў, што яго здзівіла на выбарах у Беларусі

© Sputnik / Екатерина ВоробьеваГрузінскі палітык Мамука Піпія
Грузінскі палітык Мамука Піпія - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2025
Падпісацца
Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі па стане на 16 гадзін склала 75,49%, акрэдытавана 486 міжнародных назіральнікаў з 52 краін.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Міжнародны сакратар грузінскай партыі "Салідарнасць у імя міру" Мамука Піпія распавёў, што яго найбольш здзівіла на выбарах прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мяне здзівіла тое, што ўсюды на ўчастках шмат моладзі. Я не ведаю, як гэта ўдалося зрабіць – трэба пацікавіцца ў кіраўніцтва Беларусі", - сказаў Піпія.
Паводле яго слоў, пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м, калі ў рэспубліцы была спроба правакацый супраць беларускай дзяржаўнасці і калі "моладзь вывелі на вуліцу", кіраўніцтву краіны ўдалося "развярнуць сітуацыю".
"Я гэта так бачу, таму што адна моладзь усюды. Трэба гэтаму вучыцца нам, у першую чаргу Грузіі, і астатнім краінам таксама", - падкрэсліў назіральнік.
Ён дадаў, што ў заходніх краінах "сатаністам удалося забраць дзяцей у сваіх бацькоў". Там, на яго думку, трэба зноў "развярнуць" дзяцей і паставіць на правільны, хрысціянскі шлях.
Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі па стане на 16 гадзін склала 75,49%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0