https://bel.sputnik.by/20250126/kasacho--kobtsk-vybarchy-pratses-u-belarus-arganzavany-velm-chysta-1093052033.html
Касачоў і Кобіцкі: выбарчы працэс у Беларусі арганізаваны вельмі чыста
Касачоў і Кобіцкі: выбарчы працэс у Беларусі арганізаваны вельмі чыста
Sputnik Беларусь
Ход прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ацанілі намеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ, каардынатар групы міжнародных назіральнікаў ад МПА СНД Канстанцін Касачоў і... 26.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-26T15:14+0300
2025-01-26T15:14+0300
2025-01-26T15:14+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
канстанцін касачоў
відэа
назіральнікі
снд
мпа снд
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1a/1093044842_356:167:2635:1449_1920x0_80_0_0_f06778fd0e62c8accee846fd56af4805.jpg
Назіраць за выбарамі прэзідэнта Беларусі ў нашу краіну прыбылі прадстаўнікі 52 дзяржаў – 17 краін Еўропы, 16 краін Азіі, 9 краін СНД, 7 краін Афрыкі, а таксама 3 прадстаўнікі дзяржаў Лацінскай і Паўночнай Амерык, паведаміў журналістам кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка."Першае і галоўнае ў тым, што Рэспубліка Беларусь вельмі сур’ёзна падрыхтавалася да выбараў прэзідэнта. І ў частцы, якая датычыцца ўдасканалення заканадаўства былі як вядома ўнесены па выніках усенароднага галасавання папраўкі ў Канстытуцыю, сур’ёзныя змены зведала выбарчае заканадаўства, і на гэты момант мы можам гаварыць упэўнена, што яно адпавядае самым высокім міжнародным стандартам", - падкрэсліў Касачоў.У Рэспубліцы былі арганізаваны ўсе неабходныя ўмовы, каб міжнароднае назіранне за выбарамі адбылося, у краіне працуе больш як 450 міжнародных назіральнікаў больш як з 50 краін, актыўна працуюць СМІ, у тым ліку і з недружалюбных краін."Выбарчы працэс у Беларусі арганізаваны вельмі чыста, вельмі дэмакратычна, і дадзены ўсе магчымасці, каб у гэтым пераканацца тым, хто гатоў назіраць за тым, што адбываецца ў Беларусі, аб’ектыўна і сумленна, а не ператвараючы гэты інстытут назірання ў нейкі інструмент умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі і аказання на Беларусь палітычнага націску", - адзначыў Касачоў.Пасля падзей 2020 года ў Беларусі зроблена ўсё, каб абараніць краіну ад спроб знешняга ўмяшання, канстатуюць назіральнікі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1a/1093044842_617:119:2417:1469_1920x0_80_0_0_249ce53353376dd076d5b3e5a65a5f5e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, канстанцін касачоў, відэа, назіральнікі, снд, мпа снд, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, радыё, палітыка, грамадства, видео
выбары, канстанцін касачоў, відэа, назіральнікі, снд, мпа снд, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, радыё, палітыка, грамадства, видео
Касачоў і Кобіцкі: выбарчы працэс у Беларусі арганізаваны вельмі чыста
Ход прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ацанілі намеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ, каардынатар групы міжнародных назіральнікаў ад МПА СНД Канстанцін Касачоў і генеральны сакратар – кіраўнік Сакратарыята Савета МПА СНД Дзмітрый Кобіцкі.
Назіраць за выбарамі прэзідэнта Беларусі ў нашу краіну прыбылі прадстаўнікі 52 дзяржаў – 17 краін Еўропы, 16 краін Азіі, 9 краін СНД, 7 краін Афрыкі, а таксама 3 прадстаўнікі дзяржаў Лацінскай і Паўночнай Амерык, паведаміў журналістам кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка.
"Першае і галоўнае ў тым, што Рэспубліка Беларусь вельмі сур’ёзна падрыхтавалася да выбараў прэзідэнта. І ў частцы, якая датычыцца ўдасканалення заканадаўства былі як вядома ўнесены па выніках усенароднага галасавання папраўкі ў Канстытуцыю, сур’ёзныя змены зведала выбарчае заканадаўства, і на гэты момант мы можам гаварыць упэўнена, што яно адпавядае самым высокім міжнародным стандартам", - падкрэсліў Касачоў.
У Рэспубліцы былі арганізаваны ўсе неабходныя ўмовы, каб міжнароднае назіранне за выбарамі адбылося, у краіне працуе больш як 450 міжнародных назіральнікаў больш як з 50 краін, актыўна працуюць СМІ, у тым ліку і з недружалюбных краін.
"Выбарчы працэс у Беларусі арганізаваны вельмі чыста, вельмі дэмакратычна, і дадзены ўсе магчымасці, каб у гэтым пераканацца тым, хто гатоў назіраць за тым, што адбываецца ў Беларусі, аб’ектыўна і сумленна, а не ператвараючы гэты інстытут назірання ў нейкі інструмент умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі і аказання на Беларусь палітычнага націску", - адзначыў Касачоў.
Пасля падзей 2020 года ў Беларусі зроблена ўсё, каб абараніць краіну ад спроб знешняга ўмяшання, канстатуюць назіральнікі.
"Гэта ўжо нармальная практыка (на Захадзе - Sputnik) – або ў працэсе, або па выніках нашых выбараў аб’яўляць іх несапраўднымі, няма канкурэнцыі, няма магчымасці рэалізаваць свае канстытуцыйныя правы і многія іншыя моманты, якія так ці інакш трапляюць у іх заключэнні. Але мы ж ведаем і разумеем, што на сённяшні дзень усё заканадаўства Рэспублікі Беларусь адлюстроўвае лепшыя дэмакратычныя практыкі, нормы і стандарты. Таму што б яны там ні казалі, мы на сённяшні дзень, праводзячы маніторынг выбараў з моманту іх абвяшчэння, …мы гаворым пра тое, што няма ніводнай заўвагі і нават ніводнай прапановы, што можна было б палепшыць", - расказвае Кобіцкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"