Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка ў выпадку перамогі на выбарах першы візіт зробіць у Маскву

© Sputnik / Наталья СеливерстоваКрэмль
Крэмль - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2025
Падпісацца
У нядзелю дзеючы прэзідэнт рэспублікі пасля галасавання на выбарчым участку паразмаўляў з журналістамі.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Дзеючы беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што першы афіцыйны візіт у выпадку перамогі на выбарах зробіць у Маскву, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён звярнуў увагу на тое, што нядаўна з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным абмяркоўвалі дадзеную тэму.
"Натуральна, гэта будзе не проста дзіўна, гэта будзе незразумела для многіх. Таму я планую, што мы сустрэнемся з прэзідэнтам Расіі ў Маскве і, як належыць афіцыйным візітам, правядзём адпаведныя кантакты і перагаворы", - сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што не вельмі любіць афіцыёз – яму больш да спадобы рабочыя сустрэчы, калі можна сустрэцца і пагаварыць.
Таксама Лукашэнка паведаміў, што сёлета ў яго ў планах – наведванне Кітая і КНДР.

Галасаванне ў Беларусі

Датэрміновае галасаванне ў Беларусі праходзіла да 25 студзеня. Як раней паведамлялі ў ЦВК, у ім прынялі ўдзел 41,81% выбаршчыкаў. Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня.
Участкі адчынены з 8:00 да 20:00. Каб атрымаць бюлетэнь, неабходна прад’явіць пашпарт ці ідэнтыфікацыйную карту грамадзяніна Беларусі. У шэрагу выпадкаў можна выкарыстоўваць і іншыя дакументы.
У выбарчым бюлетэні знаходзяцца пяць прозвішчаў кандыдатаў і радок "супраць усіх". На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі дэпутат Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0