https://bel.sputnik.by/20250126/lukashenka-galonae-kab-vybary-pryznal-belarusy-1093039787.html
Лукашэнка: галоўнае, каб выбары прызналі беларусы
Лукашэнка: галоўнае, каб выбары прызналі беларусы
Sputnik Беларусь
Прэзідэнцкія выбары ў рэспубліцы атрымалі негатыўную адзнаку ад еўрапейскіх структур, хаця беларускія ўлады запрашалі іх да назірання за кампаніяй. 26.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-26T12:19+0300
2025-01-26T12:19+0300
2025-01-27T12:18+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
у беларусі
беларусь
выбары
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
грамадства
у свеце
еўрасаюз
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1a/1093039237_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_f11822e4723e99d16acdc647330a5014.png
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Галоўнае, каб выбары прэзідэнта прызналі беларусы, сказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі пасля галасавання на выбарах.Прэзідэнт адказаў на пытанне, ці чакае ён прызнання легітымнасці сваёй улады пасля перамогі на выбарах Дональда Трампа.Ён таксама спытаў, што здарылася б, калі б ён не прызнаваў прэм’ера Вялікабрытаніі Кіра Стормера."Што ў Вялікабрытаніі адбудзецца? Нічога", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.Лукашэнка адзначыў, што дакладна таксама нічога не адбудзецца ад таго, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не прызнаюць.Беларускі лідар нагадаў, што выбары на Захадзе ўжо не прызналі."Вось калі заўтра Злучаныя Штаты Амерыкі зробяць заяву або прамаўчаць хаця б наконт нашых выбараў, слухайце, што вы будзеце рабіць? Што вы будзеце рабіць? Ну, вам не прывыкаць. Вы ж Трампа гэтага гнабілі з раніцы да вечара да выбараў. Як толькі ён выбары выйграў, вы папаўзлі праз Атлантычны акіян. Хто паўзком, хто па дне, хто па версе. Некаторыя не ведаюць, як падпаўзці сёння да гэтага Трампа", - сказаў ён.Кіраўнік дзяржавы заклікаў еўрапейскія краіны занепакоіцца ўласным лёсам, бо з прыходам да ўлады новага амерыканскага прэзідэнта праблемы пачнуцца ў іх.Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі глядзіце на Sputnik.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
еўрасаюз
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1a/1093039237_47:0:952:679_1920x0_80_0_0_8d66694c01879745c108d0221eef18d3.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, беларусь, выбары, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, грамадства, у свеце, еўрасаюз, зша
у беларусі, беларусь, выбары, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, грамадства, у свеце, еўрасаюз, зша
Лукашэнка: галоўнае, каб выбары прызналі беларусы
12:19 26.01.2025 (абноўлена: 12:18 27.01.2025) Прэзідэнцкія выбары ў рэспубліцы атрымалі негатыўную адзнаку ад еўрапейскіх структур, хаця беларускія ўлады запрашалі іх да назірання за кампаніяй.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Галоўнае, каб выбары прэзідэнта прызналі беларусы, сказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі пасля галасавання на выбарах.
Прэзідэнт адказаў на пытанне, ці чакае ён прызнання легітымнасці сваёй улады пасля перамогі на выбарах Дональда Трампа.
"Калі б я зараз зрабіў заяву, што я не прызнаю выбары ЗША і не прызнаю Трампа, што-небудзь у Амерыцы змянілася б?" - сказаў Лукашэнка.
Ён таксама спытаў, што здарылася б, калі б ён не прызнаваў прэм’ера Вялікабрытаніі Кіра Стормера.
"Што ў Вялікабрытаніі адбудзецца? Нічога", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка адзначыў, што дакладна таксама нічога не адбудзецца ад таго, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не прызнаюць.
"Прызнаеце вы ў Еўрасаюзе гэтыя выбары, не прызнаеце. Ну гэта справа густу. Паверце, вось клянуся вам, гэта абсалютна, ну як вы кажаце, "фіялетава": вы прызнаеце нашыя выбары ці не. Мне галоўнае, каб беларусы прызналі гэтыя выбары і спакойна яны завяршыліся, як і пачаліся. Вось гэта для мяне галоўнае", - запэўніў ён.
Беларускі лідар нагадаў, што выбары на Захадзе ўжо не прызналі.
"Вось калі заўтра Злучаныя Штаты Амерыкі зробяць заяву або прамаўчаць хаця б наконт нашых выбараў, слухайце, што вы будзеце рабіць? Што вы будзеце рабіць? Ну, вам не прывыкаць. Вы ж Трампа гэтага гнабілі з раніцы да вечара да выбараў. Як толькі ён выбары выйграў, вы папаўзлі праз Атлантычны акіян. Хто паўзком, хто па дне, хто па версе. Некаторыя не ведаюць, як падпаўзці сёння да гэтага Трампа", - сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы заклікаў еўрапейскія краіны занепакоіцца ўласным лёсам, бо з прыходам да ўлады новага амерыканскага прэзідэнта праблемы пачнуцца ў іх.
Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі
глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"