Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка зрабіў прагноз наконт вырашэння ўкраінскага канфлікту

© Sputnik / Пресс-служба Минобороны РФ / Перайсці ў медыябанкВаеннаслужачы глядзіць у бінокль, архіўнае фота
Ваеннаслужачы глядзіць у бінокль, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2025
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што размова аб поўным спыненні баявых дзеянняў пакуль не ідзе.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Развязка ўкраінскага канфлікту павінна наступіць у гэтым годзе, заявіў на прэс-канферэнцыі ў нядзелю прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт Sputnik.
"У гэтым годзе нейкая развязка ўкраінскага канфлікту ўжо будзе, святло ў канцы тунэля з’явіцца ўжо ў гэтым годзе", - падкрэсліў Лукашэнка.
Ён дадаў, што не гаворыць аб поўным завяршэнні баявых дзеянняў, канфлікт яшчэ будзе працягвацца.
"Канфліктаваць, напэўна, яшчэ доўга будзем", - сказаў беларускі лідар.
Беларускі лідар пры гэтым падкрэсліў, што ў кантэксце ўкраінскага канфлікту Злучаным Штатам Амерыкі нельга памыкаць Расіяй.
"Нельга памыкаць і намі круціць-вярцець, а Расіяй тым больш", - падкрэсліў Лукашэнка.
Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0