Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Назіральнік: Мінску не трэба звяртаць увагу на заявы ЗША і ЕС

© Sputnik / Станислав ЛобатыйНезалежны назіральнік з Літвы Эдзікас Ягелавічус
Незалежны назіральнік з Літвы Эдзікас Ягелавічус - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2025
Падпісацца
За выбарамі ў Беларусі назіралі 486 замежных назіральнікаў з 52 краін свету і больш за 44 тыс нацыянальных назіральнікаў.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Незалежны назіральнік з Літвы Эдзікас Ягелавічус, які атрымаў у Беларусі палітычнае прыстанішча, распавёў карэспандэнту Sputnik, што здзівіўся таму, як адбываюцца выбары ў нашай краіне.
Ягелавічус – старшыня міжнароднай грамадскай арганізацыі "Міжнародны форум добрасуседства". Яе мэта – наладжванне добрых адносін паміж Літвой, Беларуссю і Расіяй.
Паводле яго слоў, літоўская палітычная эліта пакуль няздольная на дыялог, "яна глядзіць сваім заакіянскаму і брусельскаму гаспадарам у рот і выконвае іх загады".
"Мы нават кіраўніцтва краіны называем проста – адміністратарамі Літвы. З-за акіяна ідзе русафобскі парадак дня, і рэзалюцыя Еўрапарламента, абвешчаная за тыдзень да выбараў у Беларусі, з’яўляецца следствам гэтай палітыкі. Я думаю, што Беларусі і Расіі трэба менш звяртаць увагі на тое, што яны там гавораць з-за акіяна і з Бруселя. Трэба ствараць свой парадак дня, працаваць з ім і наогул не звяртаць увагі ні на каго, хто гаворыць пра вашы выбары. Я думаю, гэта самы правільны, самы слушны крок", - адзначыў назіральнік.
Ён дадаў, што амерыканцы па-ранейшаму думаюць, што яны наймацнейшыя ў свеце і могуць дыктаваць усім свой парадак дня. Аднак будуць вялікія перамены ў геапалітыцы, і ў такой сітуацыі ў Беларусі павінен быць моцны лідар, каб захаваць краіну незалежнай і заняць добрыя пазіцыі ў новым сусветным перадзеле, мяркуе эксперт.

Такія розныя выбары

Субяседнік таксама расказаў, што выбары ў Беларусі і Літве вельмі моцна адрозніваюцца. Назіральнік наведаў шэраг выбарчых участкаў і застаўся здзіўлены тым фактам, што галасаванне ў нашай краіне арганізавана па-асабліваму і па-святочнаму.
"Заходзіш на ўчастак – чуваць музыку, играюць ансамблі, спяваюць і танцуюць. Ёсць буфет – можаш выпіць чай, каву, перакусіць нешта. Людзі ідуць галасаваць цэлымі сем'ямі, як на свята. Я думаю, гэта павялічвае яўку выбаршчыкаў. У Літве такога няма, там чыстая фармальнасць: прыйшоў, у скрыню кінуў (бюлетэнь) і ўсё. І з-за гэтага, магчыма, яўка такая маленькая”, - рэзюміраваў Эдыкас Ягелавічус.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0