https://bel.sputnik.by/20250126/nazralnk-z-serb-zakhad-ne-zatskaleny--razvtsts-belarus-1093060248.html
Назіральнік з Сербіі: Захад не зацікаўлены ў развіцці Беларусі
Назіральнік з Сербіі: Захад не зацікаўлены ў развіцці Беларусі
Sputnik Беларусь
Назіральнік упэўнен, што беларускі народ зробіць правільны выбар на карысць перспектыўнай будучыні. 26.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-26T18:05+0300
2025-01-26T18:05+0300
2025-01-27T12:38+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
назіральнікі
сербія
навіны
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1a/1093057830_1:0:1272:715_1920x0_80_0_0_ab40fc97239955806cc006d9af563334.jpg
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі праходзяць спакойна і натуральна, а Захад гэта не задавальняе, заявіў незалежны назіральнік з Сербіі Драган Станоевіч, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён зазначыў, што ўпершыню прыехаў у рэспубліку ў якасці назіральніка на прэзідэнцкіх выбарах. Да гэтага яго запрашалі назіраць за парламенцкімі і прэзідэнцкімі выбарамі ў Расіі.Паводле слоў Станоевіча, звычайна смяюцца тыя, хто не быў у Беларусі і Расіі, таму што "іх задача паказаць гэта зусім у іншым свеце".Ён дадаў, што для Захаду галоўная мішэнь – Расія, а паколькі Беларусь з’яўляецца яе галоўным саюзнікам, то яе таксама трэба паставіць на калені."Я думаю, што народ сёння вызначыць так, што ў яго будучыня будзе толькі яшчэ больш светлая і яшчэ больш перспектыўная", - сказаў на заканчэнне Станоевіч.Усяго на выбарах прэзідэнта Беларусі акрэдытавана 486 міжнародных назіарльнікаў з 52 краін.Галасаванне ў БеларусіДатэрміновае галасаванне ў Беларусі праходзіла да 25 студзеня. Як раней паведамлялі ў ЦВК, у ім прынялі ўдзел 41,81% выбаршчыкаў. Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня.Участкі адчынены з 8:00 да 20:00. Каб атрымаць бюлетэнь, неабходна прад’явіць пашпарт ці ідэнтыфікацыйную карту грамадзяніна Беларусі. У шэрагу выпадкаў можна выкарыстоўваць і іншыя дакументы.У выбарчым бюлетэні знаходзяцца пяць прозвішчаў кандыдатаў і радок "супраць усіх". На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
сербія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1a/1093057830_160:0:1113:715_1920x0_80_0_0_3f04b43a09338becb9d0e46d2bdb6b73.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, назіральнікі, сербія, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, захад
выбары, назіральнікі, сербія, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, захад
Назіральнік з Сербіі: Захад не зацікаўлены ў развіцці Беларусі
18:05 26.01.2025 (абноўлена: 12:38 27.01.2025) Назіральнік упэўнен, што беларускі народ зробіць правільны выбар на карысць перспектыўнай будучыні.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі праходзяць спакойна і натуральна, а Захад гэта не задавальняе, заявіў незалежны назіральнік з Сербіі Драган Станоевіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён зазначыў, што ўпершыню прыехаў у рэспубліку ў якасці назіральніка на прэзідэнцкіх выбарах. Да гэтага яго запрашалі назіраць за парламенцкімі і прэзідэнцкімі выбарамі ў Расіі.
"Толькі што казаў іншым (журналістам - Sputnik), наколькі ўсё арганізавана, што гэта прыклад для ўсяго свету. Так, яны (заходнія краіны - Sputnik) могуць смяяцца, але гэта па факце так і ёсць", - падкрэсліў назіральнік.
Паводле слоў Станоевіча, звычайна смяюцца тыя, хто не быў у Беларусі і Расіі, таму што "іх задача паказаць гэта зусім у іншым свеце".
"Але тут выбары, сапраўды, свята. Усюды канцэрты, усюды людзі ўсміхаюцца, спакойна, натуральна ўсе прыходзяць, галасуюць. Чаму? Таму што людзі ўжо ўпэўнены ў сабе і ўпэўнены ў сваёй будучыні. А Захад гэта не задавальняе, бо ім патрэбен хаос, ім трэба, каб гэтая краіна не развівалася", - сказаў назіральнік.
Ён дадаў, што для Захаду галоўная мішэнь – Расія, а паколькі Беларусь з’яўляецца яе галоўным саюзнікам, то яе таксама трэба паставіць на калені.
"Я думаю, што народ сёння вызначыць так, што ў яго будучыня будзе толькі яшчэ больш светлая і яшчэ больш перспектыўная", - сказаў на заканчэнне Станоевіч.
Усяго на выбарах прэзідэнта Беларусі акрэдытавана 486 міжнародных назіарльнікаў з 52 краін.
Датэрміновае галасаванне ў Беларусі праходзіла да 25 студзеня. Як раней паведамлялі ў ЦВК, у ім прынялі ўдзел 41,81% выбаршчыкаў. Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня.
Участкі адчынены з 8:00 да 20:00. Каб атрымаць бюлетэнь, неабходна прад’явіць пашпарт ці ідэнтыфікацыйную карту грамадзяніна Беларусі. У шэрагу выпадкаў можна выкарыстоўваць і іншыя дакументы.
У выбарчым бюлетэні знаходзяцца пяць прозвішчаў кандыдатаў і радок "супраць усіх". На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"