Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Нічога асабістага: Лукашэнка аб удзеле Беларусі ў перагаворах па Украіне

© Sputnik / БелТА / Перайсці ў медыябанкРасійска-ўкраінскія перагаворы ў Беларусі, архіўнае фота
Расійска-ўкраінскія перагаворы ў Беларусі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2025
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нават калі Мінск не будзе прадстаўлены на перагаворах, яго пазіцыю падтрымае на іх РФ.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Дзеючы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў яго няма асабістых амбіцый у дачыненні да ўдзелу Мінска ў перагаворах па мірным урэгуляванні ўкраінскага крызісу, перадае Sputnik.
"Тут няма асабістых амбіцый. Я проста зыходзіў з двух момантаў. Першае: нацыянальныя інтарэсы. Ёсць хаця б на гэтым кавалку зямлі нашы інтарэсы, беларускага народа? Ёсць", - сказаў ён.
Другім момантам Лукашэнка назваў пытанне забеспячэння бяспекі ў рэгіёне – павінны ўлічвацца пазіцыі ўсіх краін, якія знаходзяцца побач, у тым ліку Беларусі.
Ён таксама ўдакладніў, што нават калі Мінск не будзе прадстаўлены на іх, там будзе "старэйшы брат" – прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, без якога перагаворы дакладна не адбудуцца.
"Вы што, думаеце, ён нашу пазіцыю не падтрымае, беларускую, тым больш яна абсалютна няцяжкая ні для Расіі, ні для Украіны, ні для Захаду", - сказаў Лукашэнка.
Але пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: калі ёсць жаданне, каб былі мір і спакой, Беларусь да дыялогу павінна быць прыцягнута.

Мірныя перагаворы

Першыя перагаворы паміж Масквой і Кіевам пасля пачатку СВА прайшлі вясной на беларускай тэрыторыі ў 2022 годзе, але істотных вынікаў яны не далі.
У сакавіку 2022 года адбыўся стамбульскі раунд. Менавіта тады Масква ўпершыню атрымала ад Кіева зафіксаваныя на паперы прынцыпы магчымага будучага дагавора.
Асобнымі пунктамі ў тым дакуменце былі абавязацельствы па пазаблокавым статусе Украіны, адмове Кіева ад размяшчэння на сваёй тэрыторыі замежных узбраенняў, у тым ліку ядзернай зброі.
Пазней Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні ў дзеянне рашэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Украіны аб немагчымасці правядзення перагавораў з прэзідэнтам Расіі.
У лістападзе 2023 года кіраўнік фракцыі партыі Уладзіміра Зяленскага "Слуга народа" і член камітэта па нацбяспецы, абароне і разведцы Давід Арахамія заявіў, што ваенныя дзеянні ва Украіне маглі завяршыцца яшчэ вясной 2022 года, але кіеўскія ўлады не пагадзіліся на нейтралітэт, паколькі пасля перагавораў з расійскім бокам у Стамбуле прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, які займаў тады пасаду, заклікаў Кіеў нічога не падпісваць з Масквой і "проста ваяваць".
Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0