Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Памятка для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах – 2025

Падпісацца
Сёння – асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Што трэба браць з сабой на выбарчы ўчастак – глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Атрымаць бюлетэні на ўчастках і прагаласаваць 26 студзеня можна з 8:00 да 20:00. Для гэтага неабходна, каб члены выбаркама засведчылі асобу грамадзяніна, які ўключаны ў спіскі выбаршчыкаў.
Можна прад’явіць пашпарт ці ідэнтыфікацыйную картку грамадзяніна Беларусі. Аднак дазваляецца выкарыстоўваць і іншыя дакументы:
ваенны білет (калі выбаршчык – ваеннаслужачы тэрміновай службы);
службовае пасведчанне работніка дзяржоргана (дзяржарганізацыі);
вадзіцельскае пасведчанне;
пасведчанне пенсіянера;
пасведчанне інваліда (калі ў ім ёсць фатаграфія);
білет навучэнца;
студэнцкі білет;
даведка органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу (калі грамадзянін страціў пашпарт або ідэнтыфікацыйную карту, або іх скралі).
Атрымліваць бюлетэнь за іншага чалавека забаронена. Выбаршчык павінен сам паставіць знак у квадраце насупраць імя аднаго з кандыдатаў. Калі паставіць знакі больш чым у адным квадраце, бюлетэнь прызнаецца несапраўдным.
Забаронена таксама фатаграфаваць ці здымаць на відэа запоўнены бюлетэнь. Нельга і выносіць бюлетэнь з участку. Парушальнік рызыкуе заплаціць штраф да 15 базавых велічынь (да 630 рублёў).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0