Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сініцын: эканамічная мадэль Саюзнай дзяржавы адаптавалася да санкцый

Падпісацца
У нядзелю, 26 студзеня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся брыфінг з удзелам першага намесніка старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы Аляксея Сініцына.
На фоне санкцый калектыўнага Захаду эканамічная мадэль, створаная Беларуссю і Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы, прадэманстравала ўстойлівасць і гнуткасць адаптацыі да новых выклікаў і пагроз. У прыватнасці, у каротккі час удалося дыверсіфікаваць экспарт, знайсці новых партнёраў і выйсці на рынкі Азіі.
Як вынік, у 2024 годзе тавараабарот Беларусі і Расіі ўстанавіў гістарычны максімум, дасягнуўшы адзнакі каля 60 млрд долараў. Прычым рост зафіксаваны не толькі для беларускага экспарту, але і расійскага.
Так, доля Расіі ў імпарце Беларусі склала каля 57%, што стала максімальным за апошнія гады. А беларускі складальнік у расійскім імпарце падняўся да 10%, што ў два разы вышэй, чым за апошняе дзесяцігоддзе.
Чаму эксперты лічаць, што эканамічны патэнцыял не вычарпаны да канца? І якую ролю ў гэтым адыгрываюць рэгіёны Расіі? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў першы намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы Аляксей Сініцын.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0