https://bel.sputnik.by/20250126/termny-ne-vyznachal-lukashenku-ab-pastakakh-oreshnika--belarus-1093055416.html
Лукашэнка: Беларусі для ўласнай бяспекі дастаткова аднаго "Орешника"
Лукашэнка: Беларусі для ўласнай бяспекі дастаткова аднаго "Орешника"
Sputnik Беларусь
З’яўленне сістэмы ў рэспубліцы можа стаць адказам на рашэнне ЗША і Германіі размясціць амерыканскія ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў ФРГ. 26.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-26T15:59+0300
2025-01-26T15:59+0300
2025-01-27T12:35+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
"орешник"
аляксандр лукашэнка
зброя
узбраенні
саюзная дзяржава
навіны
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060404187_0:0:3071:1727_1920x0_80_0_0_35b4e7929c4fdf05ad34149555abd3a0.jpg
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Тэрміны пастаўкі гіпергукавога комплексу "Орешник" у Беларусь з Расіі прэзідэнты дзвюх краін пакуль не вызначалі, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.У нядзелю прэзідэнт рэспублікі пасля галасавання на выбарчым участку правёў прэс-канферэнцыю.Ён прызнаўся, што пажартаваў, калі сказаў, што Беларусь размесціць дзясятак комплексаў "Орешник"."Дастаткова аднаго комплексу "Орешник", каб засцерагчы Беларусь. Але яны патрэбны і ў Расіі. Для таго, каб Беларусі абараняцца – у нас дастаткова", - дадаў прэзідэнт.Ён удакладніў, калі ўжо вельмі нешта надзвычайнае будзе, то зброю ўвязуць з Расіі. Існуе сумесная групоўка войск Беларусі і Расіі, а тэрыторыя рэспублікі падлягае абароне сумеснымі намаганнямі."Орешник" у БеларусіАб тым, што комплекс "Орешник" з’явіцца ў рэспубліцы, стала вядома пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня 2024 года ў беларускай сталіцы.Тады прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што комплексы могуць перадаць у другой палове 2025 года.З’яўленне сістэмы ў рэспубліцы можа стаць адказам на рашэнне ЗША і Германіі размясціць амерыканскія ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў ФРГ.Расійскія вайскоўцы 21 лістапада ўпершыню ўжылі найноўшую гіпергукавую ракету "Орешник" па зброевым комплексе ВПК Украіны ў Днепрапятроўску, выпрабаваўшы яе ў баявых умовах. Ракета была ў няядзерным выкананні. Ракета здольна развіваць вялікую хуткасць, яе не можа збіць ні адна з існуючых сістэм ПРА ў свеце.Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі глядзіце на Sputnik.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060404187_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_700888993330c25f56aa916b7f102723.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, "орешник", аляксандр лукашэнка, зброя, узбраенні, саюзная дзяржава, навіны , палітыка, бяспека
выбары, "орешник", аляксандр лукашэнка, зброя, узбраенні, саюзная дзяржава, навіны , палітыка, бяспека
Лукашэнка: Беларусі для ўласнай бяспекі дастаткова аднаго "Орешника"
15:59 26.01.2025 (абноўлена: 12:35 27.01.2025) З’яўленне сістэмы ў рэспубліцы можа стаць адказам на рашэнне ЗША і Германіі размясціць амерыканскія ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў ФРГ.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Тэрміны пастаўкі гіпергукавога комплексу "Орешник" у Беларусь з Расіі прэзідэнты дзвюх краін пакуль не вызначалі, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.
У нядзелю прэзідэнт рэспублікі пасля галасавання на выбарчым участку правёў прэс-канферэнцыю.
"Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам тэрміны (пастаўкі комплексу - Sputnik) не вызначалі. Па-першае, гэта не гарыць. Я, вядома, разумею, што і ў Расіі "Орешник" гэты патрэбен і гэтак далей. Гэта не гарыць, і потым – гэта не так проста", - сказаў Лукашэнка.
Ён прызнаўся, што пажартаваў, калі сказаў, што Беларусь размесціць дзясятак комплексаў "Орешник".
"Дастаткова аднаго комплексу "Орешник", каб засцерагчы Беларусь. Але яны патрэбны і ў Расіі. Для таго, каб Беларусі абараняцца – у нас дастаткова", - дадаў прэзідэнт.
Ён удакладніў, калі ўжо вельмі нешта надзвычайнае будзе, то зброю ўвязуць з Расіі. Існуе сумесная групоўка войск Беларусі і Расіі, а тэрыторыя рэспублікі падлягае абароне сумеснымі намаганнямі.
Аб тым, што комплекс "Орешник" з’явіцца ў рэспубліцы, стала вядома пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня 2024 года ў беларускай сталіцы.
Тады прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што комплексы могуць перадаць у другой палове 2025 года.
З’яўленне сістэмы ў рэспубліцы можа стаць адказам на рашэнне ЗША і Германіі размясціць амерыканскія ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў ФРГ.
Расійскія вайскоўцы 21 лістапада ўпершыню ўжылі найноўшую гіпергукавую ракету "Орешник" па зброевым комплексе ВПК Украіны ў Днепрапятроўску, выпрабаваўшы яе ў баявых умовах. Ракета была ў няядзерным выкананні. Ракета здольна развіваць вялікую хуткасць, яе не можа збіць ні адна з існуючых сістэм ПРА ў свеце.
Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі
глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"