https://bel.sputnik.by/20250127/krank-tsvk-ne-vyklyuchy-adkrytstsya-chastka-za-myazhoy-u-buduchyn-1093077109.html
Кіраўнік ЦВК не выключыў адкрыцця ўчасткаў за мяжой у будучыні
Кіраўнік ЦВК не выключыў адкрыцця ўчасткаў за мяжой у будучыні
Sputnik Беларусь
Выбарчыя ўчасткі ў гэтым годзе не ствараліся за мяжой з-за немагчымасці забяспечыць адпаведныя меры бяспекі. 27.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-27T00:17+0300
2025-01-27T00:17+0300
2025-01-27T12:42+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
навіны
палітыка
грамадства
ігар карпенка
цвк рэспублікі беларусь
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/10/1092728563_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_7fc4add84e1ee188b27b618b761f6b59.jpg
МІНСК, 27 сту – Sputnik. ЦВК Беларусі прааналізуе магчымасць адкрыцця выбарчых участкаў у Расіі і іншых краінах у час будучых электаральных кампаній, заявіў кіраўнік Цэнтрвыбаркама рэспублікі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.Дзеючы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з журналістамі 26 студзеня назваў памылковым рашэнне не адкрываць участкі ў РФ.Ён адзначыў, што ЦВК прааналізуе заканадаўства, а таксама ўсе "за" і "супраць" адносна гэтага рашэння."Што правільна, што няправільна – абмяркуем. Скажу больш, напэўна, падрыхтуем нейкі аналітычны даклад", - дадаў кіраўнік Цэнтрвыбаркама.Карпенка падкрэсліў, што рашэнне аб адкрыцці ўчасткаў у Расіі і іншых краінах будуць прымаць дэпутаты, паколькі ЦВК не мае права заканадаўчай ініцыятывы."Прэзідэнт валодае правам заканадаўчай ініцыятывы, плюс да гэтага такім правам валодае кожны дэпутат Палаты прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі і Савет міністраў. А яшчэ 150 тысяч грамадзян – трэба для гэтага сабраць адпаведныя подпісы", - растлумачыў ён.Пасля чаго нагадаў, што ў 2020 годзе ў Расіі было створана тры ўчасткі для беларусаў – у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе.У 2025 годзе выбарчыя ўчасткі не ствараліся за мяжой з-за немагчымасці забяспечыць адпаведныя меры бяспекі. Каб прагаласаваць на выбарах прэзідэнта, беларусы, якія пражываюць за мяжой, павінны былі прыехаць у рэспубліку. Па даных ЦВК, такіх грамадзян было 114.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/10/1092728563_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_a23a354924ce46ea210f722dbe6b3bce.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025, выбары, прэзідэнт, навіны , палітыка, грамадства, ігар карпенка, цвк рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025, выбары, прэзідэнт, навіны , палітыка, грамадства, ігар карпенка, цвк рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь
Кіраўнік ЦВК не выключыў адкрыцця ўчасткаў за мяжой у будучыні
00:17 27.01.2025 (абноўлена: 12:42 27.01.2025) Выбарчыя ўчасткі ў гэтым годзе не ствараліся за мяжой з-за немагчымасці забяспечыць адпаведныя меры бяспекі.
МІНСК, 27 сту – Sputnik. ЦВК Беларусі прааналізуе магчымасць адкрыцця выбарчых участкаў у Расіі і іншых краінах у час будучых электаральных кампаній, заявіў кіраўнік Цэнтрвыбаркама рэспублікі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Дзеючы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з журналістамі 26 студзеня назваў памылковым рашэнне не адкрываць участкі ў РФ.
"Калі прымаць рашэнне, павінен быць агульны падыход. Мы не можам запісаць у законе, што будзем адкрываць участкі толькі ў дружалюбных краінах. Ну гэта неяк недарэчна гучыць. Можа быць, будуць нейкія іншыя ідэі, а можа, надыдзе перыяд, калі нам трэба будзе адкрываць участкі за мяжой. Я не выключаю і гэтага варыянта", - сказаў Карпенка на брыфінгу пасля закрыцця ўсіх выбарчых участкаў у Беларусі.
Ён адзначыў, што ЦВК прааналізуе заканадаўства, а таксама ўсе "за" і "супраць" адносна гэтага рашэння.
"Што правільна, што няправільна – абмяркуем. Скажу больш, напэўна, падрыхтуем нейкі аналітычны даклад", - дадаў кіраўнік Цэнтрвыбаркама.
Карпенка падкрэсліў, што рашэнне аб адкрыцці ўчасткаў у Расіі і іншых краінах будуць прымаць дэпутаты, паколькі ЦВК не мае права заканадаўчай ініцыятывы.
"Прэзідэнт валодае правам заканадаўчай ініцыятывы, плюс да гэтага такім правам валодае кожны дэпутат Палаты прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі і Савет міністраў. А яшчэ 150 тысяч грамадзян – трэба для гэтага сабраць адпаведныя подпісы", - растлумачыў ён.
Пасля чаго нагадаў, што ў 2020 годзе ў Расіі было створана тры ўчасткі для беларусаў – у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе.
У 2025 годзе выбарчыя ўчасткі не ствараліся за мяжой з-за немагчымасці забяспечыць адпаведныя меры бяспекі. Каб прагаласаваць на выбарах прэзідэнта, беларусы, якія пражываюць за мяжой, павінны былі прыехаць у рэспубліку. Па даных ЦВК, такіх грамадзян было 114.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"