Пайшоў з жыцця беларускі кінарэжысёр Аляксандр Анісімаў

© Photo : Telegram / Министерство культуры БеларусиАляксандр Анісімаў
Аляксандр Анісімаў - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2025
Падпісацца
Анісімаў здымаў як мастацкія, так і дакументальныя фільмы, прысвечаныя гісторыі Мінска і Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Кінарэжысёр Аляксандр Анісімаў памёр на 62-м годзе жыцця, паведамляе Міністэрства культуры Беларусі.
"Аляксандр Анатольевіч увайшоў у гісторыю беларускага кінематографа як яркі, самабытны майстар ігравога і дакументальнага кіно, чые фільмы ведаюць і любяць гледачы розных узростаў", - адзначылі ў ведамстве.
У міністэрстве адзначылі, што лепшыя са створаных Анісімавым фільмаў узбагацілі найноўшую гісторыю айчыннай культуры. Ведамства выказала спачуванні родным і блізкім нябожчыка.
Аляксандру Анісімаву ў 2025 годзе магло споўніцца 62 гады. У 1994 годзе ён скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Там ён вучыўся ў народнага артыста СССР – кінарэжысёра Віктара Турава. Апошні ўвайшоў у гісторыю, у тым ліку, як аўтар мастацкага фільма "Сыновья уходят в бой".
Анісімаў, у сваю чаргу, здымаў як мастацкія, так і дакумэнтальныя фільмы. У тым ліку гэта "Минская элегия" – карціна аб гісторыі беларускай сталіцы, знятая ў 2021 годзе. У мінулым годзе была прэм’ера іншай яго дакументальнай стужкі – "Возвращение". Яна расказвае пра ваенных лётчыкаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і доўгі час было невядома, дзе іх прах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Актрыса Святлана Святлічная на здымках кінафільма Бриллиантовая рука - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2024
Памерла заслужаная артыстка Расіі Святлана Святлічная
Стужка навiн
0