https://bel.sputnik.by/20250128/karpenka-tsvk-ne-atrymlva-skarg-paslya-vybara-1093135237.html
Карпенка: ЦВК не атрымлівала скарг пасля выбараў
Карпенка: ЦВК не атрымлівала скарг пасля выбараў
Sputnik Беларусь
Цяпер ідзе падрыхтоўка да пасяджэння ЦВК, на якім будуць падведзены вынікі мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. 28.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-28T11:34+0300
2025-01-28T11:34+0300
2025-01-28T11:34+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
навіны
палітыка
грамадства
цвк рэспублікі беларусь
у беларусі
беларусь
ігар карпенка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1f/1090744388_0:55:1280:775_1920x0_80_0_0_78ffe16121c68dd4554a72f3535e6506.jpg
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Цэнтрвыбаркам рыхтуецца да правядзення пасяджэння па выніках прэзідэнцкіх выбараў, скарг пасля асноўнага дня галасавання камісія не атрымлівала, паведаміў у аўторак кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik."Не, не паступалі", - заявіў ён журналістам, адказваючы на адпаведнае пытанне.Паводле яго слоў, сёння ЦВК пачынае прыёмку пратаколаў ад тэрытарыяльных камісій."Мы рыхтуем выніковае пасяджэнне, дзе падвядзем канчатковыя вынікі, і з моманту публікацыі пастановы ЦВК яны будуць афіцыйна зацверджаны", - сказаў Карпенка.Плануецца, што гэтае пасяджэнне Цэнтрвыбаркама адбудзецца 3 лютага.Карпенка таксама адзначыў, што палітыка, якая праводзіцца ЦВК, не змянілася."Мы працягваем палітыку адкрытасці, выніковае пасяджэнне будзе праходзіць у рэжыме трансляцыі анлайн на сайце ЦВК. (...) Мы будзем займацца абавязкамі, якія ўскладзены на нас Выбарчым кодэксам. Гэта прававая асвета грамадзян, сустрэчы ў працоўных калектывах", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.Ён таксама расказаў, што правёў шмат сустрэч з назіральнікамі, якія прыехалі на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь. Паводле яго слоў, усе яны адзначалі адкрытасць і празрыстасць прэзідэнцкіх выбараў.Карпенка нагадаў, што ўсяго на выбарах працавалі амаль 500 міжнародных назіральнікаў з больш як 50 краін.Выбары ў БеларусіАсноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у рэспубліцы адбыўся ў нядзелю, 26 студзеня. Па даных ЦВК, яўка на выбарах склала 85,69%.Пасля апрацоўкі ўсіх бюлетэняў дзеючы кіраўнік дзяржавы набраў 86,82% галасоў выбаршчыкаў, Сяргей Сыранкоў (КПБ) – 3,21%, Алег Гайдукевіч (ЛДПБ) – 2,02%, Ганна Канапацкая (самавылучэнец) – 1,86%, Аляксандр Хіжняк (РППС) – 1,74%, супраць усіх прагаласавалі 3,6% грамадзян.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1f/1090744388_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_d6fd1f047894173a03b2e73051e887aa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, навіны , палітыка, грамадства, цвк рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, ігар карпенка
выбары, прэзідэнт, навіны , палітыка, грамадства, цвк рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, ігар карпенка
Карпенка: ЦВК не атрымлівала скарг пасля выбараў
Цяпер ідзе падрыхтоўка да пасяджэння ЦВК, на якім будуць падведзены вынікі мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Цэнтрвыбаркам рыхтуецца да правядзення пасяджэння па выніках прэзідэнцкіх выбараў, скарг пасля асноўнага дня галасавання камісія не атрымлівала, паведаміў у аўторак кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Не, не паступалі", - заявіў ён журналістам, адказваючы на адпаведнае пытанне.
Паводле яго слоў, сёння ЦВК пачынае прыёмку пратаколаў ад тэрытарыяльных камісій.
"Мы рыхтуем выніковае пасяджэнне, дзе падвядзем канчатковыя вынікі, і з моманту публікацыі пастановы ЦВК яны будуць афіцыйна зацверджаны", - сказаў Карпенка.
Плануецца, што гэтае пасяджэнне Цэнтрвыбаркама адбудзецца 3 лютага.
Карпенка таксама адзначыў, што палітыка, якая праводзіцца ЦВК, не змянілася.
"Мы працягваем палітыку адкрытасці, выніковае пасяджэнне будзе праходзіць у рэжыме трансляцыі анлайн на сайце ЦВК. (...) Мы будзем займацца абавязкамі, якія ўскладзены на нас Выбарчым кодэксам. Гэта прававая асвета грамадзян, сустрэчы ў працоўных калектывах", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.
Ён таксама расказаў, што правёў шмат сустрэч з назіральнікамі, якія прыехалі на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь. Паводле яго слоў, усе яны адзначалі адкрытасць і празрыстасць прэзідэнцкіх выбараў.
Карпенка нагадаў, што ўсяго на выбарах працавалі амаль 500 міжнародных назіральнікаў з больш як 50 краін.
Асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у рэспубліцы адбыўся ў нядзелю, 26 студзеня. Па даных ЦВК, яўка на выбарах склала 85,69%.
Пасля апрацоўкі ўсіх бюлетэняў дзеючы кіраўнік дзяржавы набраў 86,82% галасоў выбаршчыкаў, Сяргей Сыранкоў (КПБ) – 3,21%, Алег Гайдукевіч (ЛДПБ) – 2,02%, Ганна Канапацкая (самавылучэнец) – 1,86%, Аляксандр Хіжняк (РППС) – 1,74%, супраць усіх прагаласавалі 3,6% грамадзян.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"