https://bel.sputnik.by/20250128/mzs-belarus-sanktsyyny-natssk-zakhadu-ne-paplyvae-na-kurs-krany-1093154676.html
МЗС Беларусі: санкцыйны націск Захаду не паўплывае на курс краіны
МЗС Беларусі: санкцыйны націск Захаду не паўплывае на курс краіны
Sputnik Беларусь
Еўрасаюз робіць заявы па Беларусі на фоне ўласных сістэмных праблем і нарастаючай унутранай раз’яднанасці. 28.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-28T17:57+0300
2025-01-28T17:57+0300
2025-01-28T17:57+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
грамадства
палітыка
мзс беларусі
навіны
у беларусі
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/18/1084838716_0:224:3128:1984_1920x0_80_0_0_e43a62967f689cd8148ab8786d9010a3.jpg
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Заявы ЕС наконт прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі з’яўляюцца беспадстаўнай крытыкай, заявілі ў МЗС рэспублікі.Знешнепалітычнае ведамства пракаменціравала сумесную заяву Еўрасаюза і краін, якія далучыліся, наконт прэзідэнцкіх выбараў.Як адзначаецца ў каментарыі, беспадстаўная крытыка Беларусі з боку асобных заходніх дзяржаў працягваецца, пры гэтым выкарыстоўваюцца клішаваныя ярлыкі і санкцыйныя пагрозы. Заява ЕС наўмысна скажае факты, не улічваючы аб’ектыўныя рэаліі ў Беларусі і свеце.Пры гэтым такую рыторыку ЕС выкарыстоўвае "на фоне ўласных сістэмных праблем, нарастаючай унутранай раз’яднанасці, дэградацыі пазіцый на міжнароднай арэне".У МЗС рэспублікі растлумачылі, што такая пазіцыя ЕС не прывядзе ні да чаго іншага, акрамя далейшага пагаршэння адносін з Беларуссю. А нармалізацыя адносін "магла б быць выгадная перш за ўсё ініцыятарам заявы для вырашэння агульных для ўсіх праблем у еўрапейскім рэгіёне і свеце".Там таксама звярнулі ўвагу на розніцу паміж ацэнкамі назіральнікаў з больш як 50 краін, якія прыбылі ў Беларусь на выбары, і загадзя нарыхтаванымі штампамі ЕС."Уласна, пад уплывам некаторых падпісантаў БДІПЧ і прыняло рашэнне аб няўдзеле ў назіранні за выбарамі ў Беларусі", - падсумавалі ў МЗС.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/18/1084838716_211:0:2942:2048_1920x0_80_0_0_933069b9f6ef45c4625002b20047d62b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, мзс беларусі, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце, санкцыі, захад, еўрасаюз
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, мзс беларусі, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце, санкцыі, захад, еўрасаюз
МЗС Беларусі: санкцыйны націск Захаду не паўплывае на курс краіны
Еўрасаюз робіць заявы па Беларусі на фоне ўласных сістэмных праблем і нарастаючай унутранай раз’яднанасці.
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Заявы ЕС наконт прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі з’яўляюцца беспадстаўнай крытыкай, заявілі ў МЗС рэспублікі.
Знешнепалітычнае ведамства пракаменціравала сумесную заяву Еўрасаюза і краін, якія далучыліся, наконт прэзідэнцкіх выбараў.
"Працяг і нарошчванне санкцыйнага націску, тупіковасць і контрпрадуктыўнасць якога ўжо даўно не выклікае сумненняў, не паўплывае на выбраны грамадзянамі Беларусі курс", - падкрэслілі ў МЗС.
Як адзначаецца ў каментарыі, беспадстаўная крытыка Беларусі з боку асобных заходніх дзяржаў працягваецца, пры гэтым выкарыстоўваюцца клішаваныя ярлыкі і санкцыйныя пагрозы. Заява ЕС наўмысна скажае факты, не улічваючы аб’ектыўныя рэаліі ў Беларусі і свеце.
Пры гэтым такую рыторыку ЕС выкарыстоўвае "на фоне ўласных сістэмных праблем, нарастаючай унутранай раз’яднанасці, дэградацыі пазіцый на міжнароднай арэне".
У МЗС рэспублікі растлумачылі, што такая пазіцыя ЕС не прывядзе ні да чаго іншага, акрамя далейшага пагаршэння адносін з Беларуссю. А нармалізацыя адносін "магла б быць выгадная перш за ўсё ініцыятарам заявы для вырашэння агульных для ўсіх праблем у еўрапейскім рэгіёне і свеце".
Там таксама звярнулі ўвагу на розніцу паміж ацэнкамі назіральнікаў з больш як 50 краін, якія прыбылі ў Беларусь на выбары, і загадзя нарыхтаванымі штампамі ЕС.
"Уласна, пад уплывам некаторых падпісантаў БДІПЧ і прыняло рашэнне аб няўдзеле ў назіранні за выбарамі ў Беларусі", - падсумавалі ў МЗС.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"