Военнослужащие группировки войск Центр на багги прикрытия  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Патрушаў: Вялікабрытанія хоча стварыць калонію на тэрыторыі Украіны

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкМікалай Патрушаў
Мікалай Патрушаў - Sputnik Беларусь, 1920, 28.01.2025
Падпісацца
Улады Вялікабрытаніі імкнуцца павялічыць сваю ваенную прысутнасць у Чорным і Балтыйскім морах, а таксама ўзаконіць прысутнасць ваенных інструктараў на ўкраінскай тэрыторыі.
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Лондан з дапамогай пагаднення аб стогадовым партнёрстве з Кіевам спрабуе стварыць калонію на тэрыторыі Украіны, заявіў памочнік прэзідэнта РФ, старшыня Марской калегіі РФ Мікалай Патрушаў у інтэрв’ю "Российской газете".
Паводле яго слоў, брытанскія ўлады імкнуцца знайсці законнае абгрунтаванне для знаходжання сваіх ваенных інструктараў на ўкраінскай тэрыторыі. Таксама яны імкнуцца нарасціць сваю прысутнасць у Чорным і Балтыйскім морах.
Пасля чаго расійскі чыноўнік дадаў, што Лондан хоча заявіць аб праве на суднаходства ў Азоўскім моры, якое ўвогуле з’яўляецца ўнутраным морам Расіі.
"Нядаўнім заключэннем пагаднення "аб стогадовым партнёрстве" паміж Кіевам і Лонданам Англія, па сутнасці, дамагаецца стварэння сваёй новай калоніі на тэрыторыі Украіны, якая не адбылася," - лічыць Мікалай Патрушаў.
Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што дадзеным пагадненнем брытанцы паспрабавалі прыкрыць беспрынцыповае і дэманстратыўнае ігнараванне міжнароднага права, а таксама паказалі поўную падтрымку рэжыму ў Кіеве.
"Пірацкая і каланіяльная палітыка англасаксаў працягваецца і да гэтага часу", - лічыць памочнік прэзідэнта РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дырэктар Службы знешняй разведкі (СЗР) Сяргей Нарышкін - Sputnik Беларусь, 1920, 28.01.2025
Нарышкін: Захад можа часткова зняць эканамічны націск на Расію
Стужка навiн
0