https://bel.sputnik.by/20250130/arkhvy-belarus--ras-rykhtuyuts-agulnyya-praekty-da-80-goddzya-peramog-1093208326.html
Архівы Беларусі і Расіі рыхтуюць агульныя праекты да 80-годдзя Перамогі
Архівы Беларусі і Расіі рыхтуюць агульныя праекты да 80-годдзя Перамогі
Sputnik Беларусь
Нацыянальны архіў Беларусі прадставіць частку дакументаў у Маскве на выставе прымеркаванай да юбілейнай даты. 30.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-30T12:59+0300
2025-01-30T12:59+0300
2025-01-30T12:59+0300
беларусь
расія
перамога
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1e/1093205479_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_1db9fa8beddbcdf0632ed133d8f1419e.jpg
МІНСК, 30 сту - Sputnik. Беларускія і расійскі архівісты вядуць падрыхтоўку шэрага сумесных праектаў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведаміў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Мінюста Беларусі Алег Воінаў."У нас вельмі цеснае супрацоўніцтва на працягу многіх гадоў з нашымі калегамі, сябрамі расійскім архівістамі", - сказаў Воінаў.Паводле яго слоў, расійскія архівы актыўна дапамагаюць беларускім калегам, адкрываюць архівы, аказваюць дапамогу ў вывучэнні дакументаў, якія датычацца перыяду, калі БССР знаходзілася пад акупацыяй."Ёсць планы падрыхтоўкі да юбілейнай даты, - 80-годдзя Вялікай Перамогі. Мы плануем частку архіўнага матэрыялу прадставіць у Маскве на выставе. Таксама нашы расійскія калегі адкрываюць свае архівы, аказваюць дапамогу, каб мы маглі вывучыць перыяд з 1941-1944 гадоў, калі ішло вызваленне Беларусі", - сказаў Воінаў.У сваю чаргу міністр юстыцыі Беларусі Яўген Каваленка адзначыў, што адна з асноўных задач, якая стаіць перад беларускімі архівамі, - зрабіць інфармацыю, якая захоўваецца ў іх (у тым ліку і тую, што прысвечана барацьбе беларускіх партызан- падпольшчыкаў) максімальна даступнай.Каваленка падкрэсліў, што ў юбілейны год беларускімі архівамі праводзіцца маштабная работа па арганізацыі выставак, на якіх прадстаўлены ўнікальныя архіўныя дакументы ваеннага часу.Паводле яго слоў, у ліку такіх праектаў, выстава "Рэспубліка-партызанка", якая прысвечана не толькі гераічнаму подзвігу беларускіх партызан, але і побыту ў партызанскіх атрадах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1e/1093205479_222:0:1662:1080_1920x0_80_0_0_6af7a7b4699c2587bf7651c8ba957bf6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, расія, перамога, грамадства
беларусь, расія, перамога, грамадства
Архівы Беларусі і Расіі рыхтуюць агульныя праекты да 80-годдзя Перамогі
Нацыянальны архіў Беларусі прадставіць частку дакументаў у Маскве на выставе прымеркаванай да юбілейнай даты.
МІНСК, 30 сту - Sputnik. Беларускія і расійскі архівісты вядуць падрыхтоўку шэрага сумесных праектаў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведаміў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Мінюста Беларусі Алег Воінаў.
"У нас вельмі цеснае супрацоўніцтва на працягу многіх гадоў з нашымі калегамі, сябрамі расійскім архівістамі", - сказаў Воінаў.
Паводле яго слоў, расійскія архівы актыўна дапамагаюць беларускім калегам, адкрываюць архівы, аказваюць дапамогу ў вывучэнні дакументаў, якія датычацца перыяду, калі БССР знаходзілася пад акупацыяй.
"Ёсць планы падрыхтоўкі да юбілейнай даты, - 80-годдзя Вялікай Перамогі. Мы плануем частку архіўнага матэрыялу прадставіць у Маскве на выставе. Таксама нашы расійскія калегі адкрываюць свае архівы, аказваюць дапамогу, каб мы маглі вывучыць перыяд з 1941-1944 гадоў, калі ішло вызваленне Беларусі", - сказаў Воінаў.
У сваю чаргу міністр юстыцыі Беларусі Яўген Каваленка адзначыў, што адна з асноўных задач, якая стаіць перад беларускімі архівамі, - зрабіць інфармацыю, якая захоўваецца ў іх (у тым ліку і тую, што прысвечана барацьбе беларускіх партызан- падпольшчыкаў) максімальна даступнай.
Каваленка падкрэсліў, што ў юбілейны год беларускімі архівамі праводзіцца маштабная работа па арганізацыі выставак, на якіх прадстаўлены ўнікальныя архіўныя дакументы ваеннага часу.
Паводле яго слоў, у ліку такіх праектаў, выстава "Рэспубліка-партызанка", якая прысвечана не толькі гераічнаму подзвігу беларускіх партызан, але і побыту ў партызанскіх атрадах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"