https://bel.sputnik.by/20250131/usu-zdzekuyutstsa-z-nas-shto-kazhuts-perasyalentsy-z-kurskay-voblasts-vdea-1093241755.html
"УСУ здзекваюцца з нас": што кажуць перасяленцы з Курскай вобласці (відэа)
"УСУ здзекваюцца з нас": што кажуць перасяленцы з Курскай вобласці (відэа)
Sputnik Беларусь
Украінскія баевікі 6 жніўня мінулага года атакавалі Курскую вобласць РФ, ваенныя РФ спынілі прасоўванне узброеных сіл Украіны, але многія жыхары прыгранічных... 31.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-31T18:14+0300
2025-01-31T18:14+0300
2025-02-01T15:05+0300
відэа
украіна
бяспека
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1f/1093238214_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_7618cdfcc10bae0eeb75782e61f2b7b1.jpg
Большасць людзей прыехалі ў Курск і ўцяклі ад баявых дзеянняў у чым былі. У лепшым выпадку - узялі з сабой дакументы.З надыходам восені і халадоў спатрэбілася цёплае адзенне. Тут дапамагаюць розныя арганізацыі, у тым ліку Руская гуманітарная місія.На гэты раз місія прывезла каля пяці тон неабходных цёплых рэчаў і канцылярскіх прылад. У Курску працуе пункт выдачы пад кіраўніцтвам валанцёра Яны Чайкінай. Родам яна з Суджы, раніцу 6 жніўня памятае, быццам гэта было ўчора."Усё пачалося каля трох раніцы з абстрэлу, такога раней не было. Проста развалілі шматкватэрныя дамы. Я зразумела, гэта нейкі дрэнны прадвеснік", ― расказвае яна.Разам з сям'ёй Яна выехала ў Курск, арганізавала штаб для перасяленцаў, а потым стварыла групу эвакуацыі і дапамагала пакінуць раён жыхарам памежных раёнаў. Ездзіла на машынах са сродкамі РЭБ, працавала так увесь жнівень. А потым занялася штабам для бежанцаў, месцам, куды прыходзіць уся гуманітарная дапамога."Кожны дзень да нас звяртаецца па дапамогу чалавек 60. У нас паўнавартасны пункт выдачы: фармуем прадуктовыя наборы, рэчы людзі самі выбіраюць, што ім трэба", ― дадае яна.Як прызнаецца перасяленка з Суджы Алена Сафронава, сувязі з тымі, хто застаўся ў горадзе, няма. Але тым, хто ўцёк ад баявых дзеянняў, пішуць усушнікі і здзекуюцца."Нядаўна ўкраінскія вайскоўцы разбамбілі салон прыгажосці, знайшлі там візітоўкі і пісалі нашым дзяўчынкам: "ваш салон разбіты, што вы цяпер далей будзеце рабіць?". Яны радуюцца гэтаму, проста здзекваюцца з нас і нашага гора", ― кажа жанчына.Перасяленцы сочаць за інфармацыяй, якую публікуюць узброеныя сілы Украіны. Спрабуюць трымацца і нават жартуюць, калі расказваюць пра цяжкасці, але не могуць стрымаць слёз, паказваючы на відэа свае падпаленыя дамы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1f/1093238214_273:0:1233:720_1920x0_80_0_0_521447b4687dc3c6c53730b9f2f65c2f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
украіна, бяспека, грамадства, видео
украіна, бяспека, грамадства, видео
"УСУ здзекваюцца з нас": што кажуць перасяленцы з Курскай вобласці (відэа)
18:14 31.01.2025 (абноўлена: 15:05 01.02.2025) Украінскія баевікі 6 жніўня мінулага года атакавалі Курскую вобласць РФ, ваенныя РФ спынілі прасоўванне узброеных сіл Украіны, але многія жыхары прыгранічных раёнаў вымушаны былі эвакуіравацца. Пра што гавораць перасяленцы з Курскай вобласці, глядзіце ў відэа Sputnik.
Большасць людзей прыехалі ў Курск і ўцяклі ад баявых дзеянняў у чым былі. У лепшым выпадку - узялі з сабой дакументы.
З надыходам восені і халадоў спатрэбілася цёплае адзенне. Тут дапамагаюць розныя арганізацыі, у тым ліку Руская гуманітарная місія.
На гэты раз місія прывезла каля пяці тон неабходных цёплых рэчаў і канцылярскіх прылад. У Курску працуе пункт выдачы пад кіраўніцтвам валанцёра Яны Чайкінай. Родам яна з Суджы, раніцу 6 жніўня памятае, быццам гэта было ўчора.
"Усё пачалося каля трох раніцы з абстрэлу, такога раней не было. Проста развалілі шматкватэрныя дамы. Я зразумела, гэта нейкі дрэнны прадвеснік", ― расказвае яна.
Разам з сям'ёй Яна выехала ў Курск, арганізавала штаб для перасяленцаў, а потым стварыла групу эвакуацыі і дапамагала пакінуць раён жыхарам памежных раёнаў. Ездзіла на машынах са сродкамі РЭБ, працавала так увесь жнівень. А потым занялася штабам для бежанцаў, месцам, куды прыходзіць уся гуманітарная дапамога.
"Кожны дзень да нас звяртаецца па дапамогу чалавек 60. У нас паўнавартасны пункт выдачы: фармуем прадуктовыя наборы, рэчы людзі самі выбіраюць, што ім трэба", ― дадае яна.
Як прызнаецца перасяленка з Суджы Алена Сафронава, сувязі з тымі, хто застаўся ў горадзе, няма. Але тым, хто ўцёк ад баявых дзеянняў, пішуць усушнікі і здзекуюцца.
"Нядаўна ўкраінскія вайскоўцы разбамбілі салон прыгажосці, знайшлі там візітоўкі і пісалі нашым дзяўчынкам: "ваш салон разбіты, што вы цяпер далей будзеце рабіць?". Яны радуюцца гэтаму, проста здзекваюцца з нас і нашага гора", ― кажа жанчына.
Перасяленцы сочаць за інфармацыяй, якую публікуюць узброеныя сілы Украіны. Спрабуюць трымацца і нават жартуюць, калі расказваюць пра цяжкасці, але не могуць стрымаць слёз, паказваючы на відэа свае падпаленыя дамы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"