https://bel.sputnik.by/20250203/nevyadomyya-pashkodzl-znak-z-gerbom-na-myazhy-z-polshchay-1093310066.html
Невядомыя пашкодзілі знак з гербом на мяжы з Польшчай
Невядомыя пашкодзілі знак з гербом на мяжы з Польшчай
Sputnik Беларусь
Следчыя знайшлі на месцы здарэння металічныя шарыкі, якімі, як мяркуецца, быў абстраляны знак. 03.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-03T17:53+0300
2025-02-03T17:53+0300
2025-02-03T17:53+0300
калючая загарода еўрасаюза
загарода
пагранічнікі
здарэнні
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
ск рб
справа
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/03/1093303191_0:73:1080:681_1920x0_80_0_0_5092dcb201eeb7c1414a21baa6cdab74.jpg
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Крымінальная справа ўзбуджана па факце пашкоджання дзяржаўнага герба на пагранічным слупе на мяжы з Польшчай, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі ў панядзелак.Пашкоджанні шчытка з выявай беларускага герба былі выяўлены днём 29 студзеня ў Пружанскім раёне каля заставы "Перароў"."На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Забраны металічныя шарыкі, якімі, як мяркуецца, былі нанесены пашкоджанні", - сказалі ў СК.У камітэце ўдакладнілі, што знак размешчаны каля беларуска-польскай мяжы, пры гэтым яго пярэдні бок звернуты да польскай тэрыторыі.У цяперашні час абставіны здарэння высвятляюцца ў рамках расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 370 Крымінальнага кодэкса Беларусі (здзек з дзяржаўных сімвалаў).Падобны выпадак на мяжы з Польшчай адбыўся ў 2022 годзе: 17 студзеня ў Гродзенскім раёне пагранічнікі паблізу ад заставы імя В.М. Усава выявілі пашкоджанні пагранічнага слупа і шчытка з гербом. Тады таксама былі знойдзены металічныя шарыкі і ўзбуджана справа па аналагічным артыкуле КК.А ў студзені 2023 года невядомы зламаў і знёс ва Украіну беларускі пагранічны знак – тады завялі справу па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250126/lukashenka-nazva-budantstva-stsyany--polshchy-ponay-karuptsyyay-1093052515.html
польшча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/03/1093303191_38:0:1042:753_1920x0_80_0_0_33d28e8d1b685f7ddc25ee15ee825823.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
загарода, пагранічнікі, здарэнні, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, ск рб, справа, бяспека, навіны , польшча, у беларусі, беларусь, у свеце
загарода, пагранічнікі, здарэнні, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, ск рб, справа, бяспека, навіны , польшча, у беларусі, беларусь, у свеце
Невядомыя пашкодзілі знак з гербом на мяжы з Польшчай
Следчыя знайшлі на месцы здарэння металічныя шарыкі, якімі, як мяркуецца, быў абстраляны знак.
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Крымінальная справа ўзбуджана па факце пашкоджання дзяржаўнага герба на пагранічным слупе на мяжы з Польшчай, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі ў панядзелак.
Пашкоджанні шчытка з выявай беларускага герба былі выяўлены днём 29 студзеня ў Пружанскім раёне каля заставы "Перароў".
"На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Забраны металічныя шарыкі, якімі, як мяркуецца, былі нанесены пашкоджанні", - сказалі ў СК.
У камітэце ўдакладнілі, што знак размешчаны каля беларуска-польскай мяжы, пры гэтым яго пярэдні бок звернуты да польскай тэрыторыі.
У цяперашні час абставіны здарэння высвятляюцца ў рамках расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 370 Крымінальнага кодэкса Беларусі (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
Падобны выпадак на мяжы з Польшчай адбыўся ў 2022 годзе: 17 студзеня ў Гродзенскім раёне пагранічнікі паблізу ад заставы імя В.М. Усава выявілі пашкоджанні пагранічнага слупа і шчытка з гербом. Тады таксама былі знойдзены металічныя шарыкі і ўзбуджана справа па аналагічным артыкуле КК.
А ў студзені 2023 года невядомы зламаў і знёс ва Украіну беларускі пагранічны знак – тады завялі справу па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"