https://bel.sputnik.by/20250203/sharangovch-zab-10-yu-shaybu--byaguchym-sezone-nkhl--sta-pershay-zorkay-matcha-1093278869.html
Шаранговіч забіў 10-ю шайбу ў бягучым сезоне НХЛ і стаў першай зоркай матча
Шаранговіч забіў 10-ю шайбу ў бягучым сезоне НХЛ і стаў першай зоркай матча
Sputnik Беларусь
Спачатку беларускі гулец дапамог адкрыць лік напарніку па камандзе, а праз 100 секунд і сам паразіў вароты саперніка, рэалізаваўшы большасць. 03.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-03T10:07+0300
2025-02-03T10:07+0300
2025-02-03T10:07+0300
ягор шаранговіч
хакей
спорт
навіны
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/16/1092133721_0:0:3640:2048_1920x0_80_0_0_58025abb4c0c4fd951eecf0ee72e4c21.jpg
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Беларускі нападаючы канадскай каманды "Калгары" Ягор Шаранговіч закінуў дзясятую шайбу ў сезоне рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) і зрабіў дзясятую галявую перадачу ў матчы супраць "Сіэтла", паведамляе Sputnik.Спачатку беларускі гулец дапамог адкрыць лік Моргану Фросту, а праз 100 секунд і сам паразіў вароты саперніка, рэалізаваўшы большасць. Гэты гол стаў для Шаранговіча 10-м у бягучым чэмпіянаце.Завяршыўся паядынак перамогай "агеньчыкаў", выніковы лік – 3:2.Шаранговіч завяршыў выязны матч з паказчыкам карыснасці "+2" і быў прызнаны першай зоркай матча. Цяпер на рахунку беларускага хакеіста 20 (10+10) ачкоў у сезоне.Траўма перад стартам сезонаРаней Шаранговіч атрымаў траўму ў перадсезонным матчы, дзе яго клуб таксама сустракаўся з "Вініпегам" – прадстаўнік каманды саперніка няўдала ўпаў на нагу беларускага хакеіста. Са спіска траўміраваных яго вывелі ў канцы кастрычніка мінулага года.У ліпені хакеіст падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з "Калгары". Ён разлічаны на пяць гадоў і суму ў 5,75 млн долараў ЗША.Шаранговіч у мінулым сезоне НХЛ таксама выступаў за "Калгары". У 82 матчах ён зарабіў 59 бамбардзірскіх балаў – гэта рэкордны паказчык сярод усіх беларусаў, якія выступалі калі-небудзь у заакіянскай лізе.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250127/belaruskya-gmnastk-zavayaval-pyats-zalatykh-medal-na-turnry--span-1093077834.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/16/1092133721_453:0:3184:2048_1920x0_80_0_0_63db743e7aaf2cecb356aff152e75606.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ягор шаранговіч, хакей, спорт, навіны , беларусь, у свеце
ягор шаранговіч, хакей, спорт, навіны , беларусь, у свеце
Шаранговіч забіў 10-ю шайбу ў бягучым сезоне НХЛ і стаў першай зоркай матча
Спачатку беларускі гулец дапамог адкрыць лік напарніку па камандзе, а праз 100 секунд і сам паразіў вароты саперніка, рэалізаваўшы большасць.
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Беларускі нападаючы канадскай каманды "Калгары" Ягор Шаранговіч закінуў дзясятую шайбу ў сезоне рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) і зрабіў дзясятую галявую перадачу ў матчы супраць "Сіэтла", паведамляе Sputnik.
Спачатку беларускі гулец дапамог адкрыць лік Моргану Фросту, а праз 100 секунд і сам паразіў вароты саперніка, рэалізаваўшы большасць. Гэты гол стаў для Шаранговіча 10-м у бягучым чэмпіянаце.
Завяршыўся паядынак перамогай "агеньчыкаў", выніковы лік – 3:2.
Шаранговіч завяршыў выязны матч з паказчыкам карыснасці "+2" і быў прызнаны першай зоркай матча. Цяпер на рахунку беларускага хакеіста 20 (10+10) ачкоў у сезоне.
Траўма перад стартам сезона
Раней Шаранговіч атрымаў траўму ў перадсезонным матчы, дзе яго клуб таксама сустракаўся з "Вініпегам" – прадстаўнік каманды саперніка няўдала ўпаў на нагу беларускага хакеіста. Са спіска траўміраваных яго вывелі ў канцы кастрычніка мінулага года.
У ліпені хакеіст падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з "Калгары". Ён разлічаны на пяць гадоў і суму ў 5,75 млн долараў ЗША.
Шаранговіч у мінулым сезоне НХЛ таксама выступаў за "Калгары". У 82 матчах ён зарабіў 59 бамбардзірскіх балаў – гэта рэкордны паказчык сярод усіх беларусаў, якія выступалі калі-небудзь у заакіянскай лізе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"