https://bel.sputnik.by/20250204/lukashenka-neabkhodna-kamsya-pa-farmravann-novaga-skladu-rada-1093330085.html
Лукашэнка: неабходна камісія па фарміраванні новага складу ўрада
Лукашэнка: неабходна камісія па фарміраванні новага складу ўрада
Sputnik Беларусь
Пасля зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, згодна з Асноўным законам рэспублікі, урад краіны пайшоў у адстаўку ў поўным складзе. 04.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-04T12:48+0300
2025-02-04T12:48+0300
2025-02-04T13:20+0300
аляксандр лукашэнка
урад беларусі
савет міністраў рб
навіны
палітыка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103919/76/1039197648_0:752:2048:1904_1920x0_80_0_0_c77340d661b6d38fac1adfa74ab75d19.jpg
МІНСК, 4 лют – Sputnik. Неабходна стварыць камісію, якая выпрацуе прапановы па новым складзе ўрада Беларусі, аб гэтым заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам генпракурора Андрэя Шведа.Раней 3 лютага ЦВК Беларусі зацвердзіла вынікі выбараў прэзідэнта, на якіх пераканаўчую перамогу атрымаў Лукашэнка.Пасля гэтага ўрад рэспублікі пайшоў у адстаўку, але кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, згодна з якім ён працягне працаваць да абвяшчэння новага складу савета міністраў.Беларускі лідар адзначыў, што для гэтага трэба "стварыць камісію з вышэйшых службовых асоб."Урад выконвае ў нас абавязкі – склаў паўнамоцтвы. Трэба зараз паглядзець па спіску, пачынаючы ад прэм’ер-міністра да кіраўніка канцэрна і губернатараў", - сказаў ён.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у склад камісіі павінны ўвайсці спікер Савета рэспублікі Наталля Качанава, спікер Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сяргеенка, генпракурор Андрэй Швед і іншыя."Хацелася б, каб вы свае прапановы ўнеслі, вашу думку мы разгледзім пры прыняцці рашэнняў", - асабліва адзначыў Лукашэнка.Беларускі лідар прывёў у прыклад Дзмітрыя Шаўцова і Алега Румо, якія разбіраюцца ў пытаннях, звязаных з медыцынскай сферай, і могуць падзяліцца кампетэнтнай думкай."Не хочаце, каб гэта было публічна, – напішыце мне і ў канверце перадайце. Акрамя мяне, ніхто не чытае і не распячатвае, нават памочнікі. Я асабіста гэта раблю", - запэўніў ён.На думку Лукашэнкі, важным пытаннем зараз з’яўляецца фарміраванне моцнага ўрада, які не будзе скардзіцца на цяжкасці.Пасля чаго дадаў, што частка міністраў была прызначана яшчэ да правядзення выбараў, але гэта не азначае, што ім выдалі індульгенцыю."Мне хацелася б, каб не адзін я там росчыркам пяра гэта ўсё рабіў і не па той схеме, як гэта звычайна ў нас прынята. Але каб мы атрымалі інфармацыю ў дэталях па ўсіх", - падсумаваў беларускі лідар.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250203/urad-belarus-skla-panamotstvy-paslya-zatsvyardzhennya-vynka-vybara-1093301144.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103919/76/1039197648_0:560:2048:2096_1920x0_80_0_0_26d223625a6f35d0486c1e7efff75b36.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, урад беларусі, савет міністраў рб, навіны , палітыка, у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, урад беларусі, савет міністраў рб, навіны , палітыка, у беларусі, беларусь
Лукашэнка: неабходна камісія па фарміраванні новага складу ўрада
12:48 04.02.2025 (абноўлена: 13:20 04.02.2025) Пасля зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, згодна з Асноўным законам рэспублікі, урад краіны пайшоў у адстаўку ў поўным складзе.
МІНСК, 4 лют – Sputnik. Неабходна стварыць камісію, якая выпрацуе прапановы па новым складзе ўрада Беларусі, аб гэтым заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам генпракурора Андрэя Шведа.
Раней 3 лютага ЦВК Беларусі зацвердзіла вынікі выбараў прэзідэнта, на якіх пераканаўчую перамогу атрымаў Лукашэнка.
Пасля гэтага ўрад рэспублікі пайшоў у адстаўку, але кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, згодна з якім ён працягне працаваць да абвяшчэння новага складу савета міністраў.
"Будзем вырашаць па ўраду. Хацелася б, каб і вы сваё слова, у каго яно ёсць, сказалі па ўрадзе", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Беларускі лідар адзначыў, што для гэтага трэба "стварыць камісію з вышэйшых службовых асоб.
"Урад выконвае ў нас абавязкі – склаў паўнамоцтвы. Трэба зараз паглядзець па спіску, пачынаючы ад прэм’ер-міністра да кіраўніка канцэрна і губернатараў", - сказаў ён.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у склад камісіі павінны ўвайсці спікер Савета рэспублікі Наталля Качанава, спікер Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сяргеенка, генпракурор Андрэй Швед і іншыя.
"Хацелася б, каб вы свае прапановы ўнеслі, вашу думку мы разгледзім пры прыняцці рашэнняў", - асабліва адзначыў Лукашэнка.
Беларускі лідар прывёў у прыклад Дзмітрыя Шаўцова і Алега Румо, якія разбіраюцца ў пытаннях, звязаных з медыцынскай сферай, і могуць падзяліцца кампетэнтнай думкай.
"Не хочаце, каб гэта было публічна, – напішыце мне і ў канверце перадайце. Акрамя мяне, ніхто не чытае і не распячатвае, нават памочнікі. Я асабіста гэта раблю", - запэўніў ён.
На думку Лукашэнкі, важным пытаннем зараз з’яўляецца фарміраванне моцнага ўрада, які не будзе скардзіцца на цяжкасці.
"Усюды складана, цяжка і будзе няпроста. Але трэба варушыцца, трэба працаваць", - абмаляваў сітуацыю ён.
Пасля чаго дадаў, што частка міністраў была прызначана яшчэ да правядзення выбараў, але гэта не азначае, што ім выдалі індульгенцыю.
"Мне хацелася б, каб не адзін я там росчыркам пяра гэта ўсё рабіў і не па той схеме, як гэта звычайна ў нас прынята. Але каб мы атрымалі інфармацыю ў дэталях па ўсіх", - падсумаваў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"