https://bel.sputnik.by/20250205/geta-velm-brudnaya-rabota-vaserman-atsan-prapanovu-trampa-ukrane-1093359600.html
"Гэта вельмі брудная работа": Васерман ацаніў прапанову Трампа Украіне
"Гэта вельмі брудная работа": Васерман ацаніў прапанову Трампа Украіне
Sputnik Беларусь
Як шмат на Украіне рэдказямельных металаў і якія з іх больш за ўсё цікавяць амерыканцаў – аб нядаўняй заяве Трампа разважае вядомы эрудыт, палітычны эксперт... 05.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-05T11:42+0300
2025-02-05T11:42+0300
2025-02-05T11:42+0300
радыё
анатоль васерман
меркаванне
спецаперацыя
зша
украіна
палітыка
эканоміка
бяспека
дональд трамп
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/04/1093339807_421:327:3423:2016_1920x0_80_0_0_8e244cac7eb0656f6512539bbdacb65d.jpg
Вассерман: Редкоземельные ресурсы Украины — интерес США
Sputnik Беларусь
Вассерман: Редкоземельные ресурсы Украины — интерес США
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што планы Дональда Трампа па ўкраінскіх рэдказямельных металах з’яўляюцца, па сутнасці, камерцыйнай прапановай.Сваім меркаваннем аб прапанове Трампа Украіне са слухачамі радыё Sputnik Беларусь падзяліўся вядомы эксперт, дэпутат Дзярждумы РФ Анатоль Васерман."На якія канкрэтна рэдказямельныя металы разлічвае Трамп, дакладна сказаць не магу, справа ў тым, што гэтыя металы падобныя па большасці ўласцівасцей, і як правіла, сустракаюцца ў радовішчах па некалькі адразу, і ў іх ёсць сур’ёзнае прымяненне ў розных галінах прамысловасці. Іншая справа, што ў радовішчах яны сустракаюцца ў малой канцэнтрацыі, здабываць іх складана, а вылучаць з руды і адлучаць адзін ад аднаго – наогул катаржная праца", - кажа Васэрман.Па словах эксперта, цяпер большую частку паставак рэдказямельных металаў на сусветны рынак забяспечвае Кітай, таму што там вырашылі ахвяраваць экалагічным станам адной з правінцый і разгарнулі ў ёй вытворчасць па выдзяленні і раздзяленні гэтых металаў. Гэта вельмі брудная праца, адзначае эксперт."У нас хоць здабываюць гэтых металаў даволі шмат, але аддаюць перавагу везці іх у Кітай на перапрацоўку. Ну, а прырода Украіны, як я разумею, зусім не хвалюе ўлады краіны. І калі Трамп ім скажа, яны будуць перапрацоўваць гэтую руду хоць пасярод Крэшчаціка, хоць на Плошчы Незалежнасці", - лічыць Васерман.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
зша
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/04/1093339807_764:321:3024:2016_1920x0_80_0_0_058484ecb0fd74b0e7b6de59be5cfea4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
радыё, анатоль васерман, меркаванне, спецаперацыя, зша, украіна, палітыка, эканоміка, бяспека, дональд трамп, аудио
радыё, анатоль васерман, меркаванне, спецаперацыя, зша, украіна, палітыка, эканоміка, бяспека, дональд трамп, аудио
"Гэта вельмі брудная работа": Васерман ацаніў прапанову Трампа Украіне
Як шмат на Украіне рэдказямельных металаў і якія з іх больш за ўсё цікавяць амерыканцаў – аб нядаўняй заяве Трампа разважае вядомы эрудыт, палітычны эксперт, аналітык, дэпутат Дзярждумы РФ Анатоль Васерман.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што планы Дональда Трампа па ўкраінскіх рэдказямельных металах з’яўляюцца, па сутнасці, камерцыйнай прапановай.
"Калі называць рэчы сваімі імёнамі – гэта прапанова купляць дапамогу, гэта значыць не працягваць яе аказваць на бязвыплатнай ці іншай аснове, а менавіта забяспечваць яе на камерцыйнай аснове", - сказаў Пяскоў.
Сваім меркаваннем аб прапанове Трампа Украіне са слухачамі радыё Sputnik Беларусь падзяліўся вядомы эксперт, дэпутат Дзярждумы РФ Анатоль Васерман.
"На якія канкрэтна рэдказямельныя металы разлічвае Трамп, дакладна сказаць не магу, справа ў тым, што гэтыя металы падобныя па большасці ўласцівасцей, і як правіла, сустракаюцца ў радовішчах па некалькі адразу, і ў іх ёсць сур’ёзнае прымяненне ў розных галінах прамысловасці. Іншая справа, што ў радовішчах яны сустракаюцца ў малой канцэнтрацыі, здабываць іх складана, а вылучаць з руды і адлучаць адзін ад аднаго – наогул катаржная праца", - кажа Васэрман.
Па словах эксперта, цяпер большую частку паставак рэдказямельных металаў на сусветны рынак забяспечвае Кітай, таму што там вырашылі ахвяраваць экалагічным станам адной з правінцый і разгарнулі ў ёй вытворчасць па выдзяленні і раздзяленні гэтых металаў. Гэта вельмі брудная праца, адзначае эксперт.
"У нас хоць здабываюць гэтых металаў даволі шмат, але аддаюць перавагу везці іх у Кітай на перапрацоўку. Ну, а прырода Украіны, як я разумею, зусім не хвалюе ўлады краіны. І калі Трамп ім скажа, яны будуць перапрацоўваць гэтую руду хоць пасярод Крэшчаціка, хоць на Плошчы Незалежнасці", - лічыць Васерман.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"