https://bel.sputnik.by/20250206/lukashenka-myastsovym-uladam-treba-zmatsnts-kantrol-za-pryvatnkam-1093398255.html
Лукашэнка: мясцовым уладам трэба ўзмацніць кантроль за прыватнікамі
Лукашэнка: мясцовым уладам трэба ўзмацніць кантроль за прыватнікамі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што краіна разлічвае на прыватны бізнес, асабліва той, які працуе ў сферы вытворчасці. 06.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-06T14:11+0300
2025-02-06T14:11+0300
2025-02-06T14:11+0300
аляксандр лукашэнка
эканоміка
навіны
палітыка
бізнес
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1d/1093179501_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_1a2107aa11a56edc354c3cd05bf3e43d.jpg
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Рашэнні выканкамаў і іх кіраўнікоў павінны выконвацца без абмеркавання, у тым ліку суб’ектамі прыватнай формы ўласнасці, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Кіраўнік дзяржавы ў чацвер, 6 лютага, у Палацы Незалежнасці сабраў нараду, на якой разглядалася тэма ўдасканалення прававога рэгулявання статусу старшынь выканкамаў на месцах.Па словах Лукашэнкі, ён у свой час ставіў пытанне, неадназначна прынятае некаторымі грамадзянамі, – аб адказнасці старшынь выканкамаў за працу ў тым ліку прыватнага сектара.Ён таксама заявіў, што кіраўнік райвыканкама павінен аднолькава патрабаваць ад дзяржаўнага і прыватнага сектара і несці за гэта адказнасць.Лукашэнка нагадаў, што 2025-ы аб’яўлены Годам добраўпарадкавання, а ў краіне ідзе пяцігодка якасці. І асноўная нагрузка пры рэалізацыі адпаведных задач – на рэгіёнах і іх кіраўніках."І што, старшыня райвыканкама будзе хадзіць кланяцца да кіраўнікоў прыватнага сектара, каб яны, напрыклад, гэтыя задачы вырашалі?" - задаў пытанне ён.Паводле слоў прэзідэнта, рашэнні выканкама і яго кіраўніка павінны быць канчатковымі і не падлягаць абмеркаванню.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250117/lukashenka-vyznachy-mety--zadachy-dlya-belarus-na-5-gado-naperad-1092775986.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1d/1093179501_160:0:2891:2048_1920x0_80_0_0_ee5c32b98d9904681e012acf4c81b753.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, эканоміка, навіны , палітыка, бізнес, грамадства, у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, эканоміка, навіны , палітыка, бізнес, грамадства, у беларусі, беларусь
Лукашэнка: мясцовым уладам трэба ўзмацніць кантроль за прыватнікамі
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што краіна разлічвае на прыватны бізнес, асабліва той, які працуе ў сферы вытворчасці.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Рашэнні выканкамаў і іх кіраўнікоў павінны выконвацца без абмеркавання, у тым ліку суб’ектамі прыватнай формы ўласнасці, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ў чацвер, 6 лютага, у Палацы Незалежнасці сабраў нараду, на якой разглядалася тэма ўдасканалення прававога рэгулявання статусу старшынь выканкамаў на месцах.
Па словах Лукашэнкі, ён у свой час ставіў пытанне, неадназначна прынятае некаторымі грамадзянамі, – аб адказнасці старшынь выканкамаў за працу ў тым ліку прыватнага сектара.
"А то ў нас атрымліваецца, што прыватнік – гэта наогул не дзяржава, гэта дзяржава ў дзяржаве. А ў той жа час мы на прыватніка вельмі разлічваем, і іх роля, асабліва ў вытворчасці, таксама будзе павышана", - сказаў прэзідэнт.
Ён таксама заявіў, што кіраўнік райвыканкама павінен аднолькава патрабаваць ад дзяржаўнага і прыватнага сектара і несці за гэта адказнасць.
Лукашэнка нагадаў, што 2025-ы аб’яўлены Годам добраўпарадкавання, а ў краіне ідзе пяцігодка якасці. І асноўная нагрузка пры рэалізацыі адпаведных задач – на рэгіёнах і іх кіраўніках.
"І што, старшыня райвыканкама будзе хадзіць кланяцца да кіраўнікоў прыватнага сектара, каб яны, напрыклад, гэтыя задачы вырашалі?" - задаў пытанне ён.
Паводле слоў прэзідэнта, рашэнні выканкама і яго кіраўніка павінны быць канчатковымі і не падлягаць абмеркаванню.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"