https://bel.sputnik.by/20250206/u-maskve-prakhodzts-vystava-gramadzyanskay-avyatsy-z-udzelam-belarusa--vdea-1093394176.html
У Маскве праходзіць выстава грамадзянскай авіяцыі з удзелам беларусаў – відэа
У Маскве праходзіць выстава грамадзянскай авіяцыі з удзелам беларусаў – відэа
Sputnik Беларусь
Больш за 130 кампаній з Расіі, Беларусі, Кітая і Ірана дэманструюць на выставе сваю прадукцыю – узоры сучаснай авіяцыйнай тэхнікі і абсталяванне для... 06.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-06T11:56+0300
2025-02-06T11:56+0300
2025-02-06T11:56+0300
відэа
відэа
выстава
авіяцыя
расія
беларусь
у свеце
эканоміка
масква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/06/1093383794_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_1958b4033ac726be223c8582bf351079.jpg
Выстава NAIS дае магчымасць спецыялістам з розных кампаній пазнаёміцца з інавацыямі ў галіне грамадзянскага авіябудавання, ацаніць узоры сучаснай тэхнікі і абсталяванне для мадэрнізацыі аэрапортаў, а таксама абмеркаваць будучыню грамадзянскай авіяцыі.Сярод экспанатаў – не толькі гатовыя да выкарыстання ўзоры паветранай тэхнікі, але і прататыпы яе камплектуючых. Напрыклад, тут можна разгледзець вучэбна-трэніровачны самалёт PV-10 Tango, а таксама новы рухавік ПД-8 для Sukhoi Superjet, распрацаваны з удзелам вядучых авіяцыйных прадпрыемстваў Расіі, які прадставіла на выставе Аб’яднаная рухавікабудаўнічая карпарацыя "Ростех"."Расія адна з нямногіх краін, здольных ствараць авіярухавікі. ПД-8 упершыню дэманструецца на выставе", - заявіў намеснік гендырэктара "Ростеха" Уладзімір Арцякоў.Яшчэ адзін прыкметны экспанат – беларускі перонны аўтобус MA3 271, прызначаны для перавозкі пасажыраў у аэрапортах. На расійскім рынку ёсць дэфіцыт перонных (аэравакзальных) аўтобусаў. Падчас візіту губернатара Смаленскай вобласці ў Мінск у лістападзе мінулага года размова ішла аб стварэнні вытворчасці такіх аўтобусаў у Смаленску, што спросціць ім выхад на расійскі рынак.Міжнародны фармат выставы дазваляе вытворцам з іншых краін лепш выявіць патрэбнасці расійскага авіярынку, а расійскім кампаніям знайсці замежных партнёраў для сумесных распрацовак і ацаніць гатовыя прапановы."Зыходзячы з мінулага года, мы зразумелі, што можам сапраўды ўдзельнічаць у вырашэнні шэрага праблем, якія пасля санкцый з’явіліся ў Расіі", - адзначыў удзельнік выставы з Ірана Араш Даудзі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
беларусь
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/06/1093383794_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_135f14b66184c3c2e296be2d207ceab8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, выстава, авіяцыя, расія, беларусь, у свеце, эканоміка, масква, видео
відэа, выстава, авіяцыя, расія, беларусь, у свеце, эканоміка, масква, видео
У Маскве праходзіць выстава грамадзянскай авіяцыі з удзелам беларусаў – відэа
Больш за 130 кампаній з Расіі, Беларусі, Кітая і Ірана дэманструюць на выставе сваю прадукцыю – узоры сучаснай авіяцыйнай тэхнікі і абсталяванне для мадэрнізацыі аэрапортаў, самыя цікавыя экспанаты глядзіце на відэа.
Выстава NAIS дае магчымасць спецыялістам з розных кампаній пазнаёміцца з інавацыямі ў галіне грамадзянскага авіябудавання, ацаніць узоры сучаснай тэхнікі і абсталяванне для мадэрнізацыі аэрапортаў, а таксама абмеркаваць будучыню грамадзянскай авіяцыі.
Сярод экспанатаў – не толькі гатовыя да выкарыстання ўзоры паветранай тэхнікі, але і прататыпы яе камплектуючых. Напрыклад, тут можна разгледзець вучэбна-трэніровачны самалёт PV-10 Tango, а таксама новы рухавік ПД-8 для Sukhoi Superjet, распрацаваны з удзелам вядучых авіяцыйных прадпрыемстваў Расіі, які прадставіла на выставе Аб’яднаная рухавікабудаўнічая карпарацыя "Ростех".
"Расія адна з нямногіх краін, здольных ствараць авіярухавікі. ПД-8 упершыню дэманструецца на выставе", - заявіў намеснік гендырэктара "Ростеха" Уладзімір Арцякоў.
Яшчэ адзін прыкметны экспанат – беларускі перонны аўтобус MA3 271, прызначаны для перавозкі пасажыраў у аэрапортах. На расійскім рынку ёсць дэфіцыт перонных (аэравакзальных) аўтобусаў. Падчас візіту губернатара Смаленскай вобласці ў Мінск у лістападзе мінулага года размова ішла аб стварэнні вытворчасці такіх аўтобусаў у Смаленску, што спросціць ім выхад на расійскі рынак.
Міжнародны фармат выставы дазваляе вытворцам з іншых краін лепш выявіць патрэбнасці расійскага авіярынку, а расійскім кампаніям знайсці замежных партнёраў для сумесных распрацовак і ацаніць гатовыя прапановы.
"Зыходзячы з мінулага года, мы зразумелі, што можам сапраўды ўдзельнічаць у вырашэнні шэрага праблем, якія пасля санкцый з’явіліся ў Расіі", - адзначыў удзельнік выставы з Ірана Араш Даудзі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"