https://bel.sputnik.by/20250206/vyarkhony-sud-pacha-razglyad-spravy-karnka-serafmovcha-1093389639.html
Вярхоўны суд пачаў разгляд справы карніка Серафімовіча
Вярхоўны суд пачаў разгляд справы карніка Серафімовіча
Sputnik Беларусь
Карніку Серафімовічу прад’яўлена абвінавачанне па 14 эпізодах – карных аперацыях, усяго ён абвінавачваецца ў знішчэнні больш за чатыры тысячы чалавек. 06.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-06T11:15+0300
2025-02-06T11:15+0300
2025-02-06T11:15+0300
вялікая айчынная вайна
гісторыя
суд
вярхоўны суд рб
сямён серафімовіч
навіны
генацыд
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/1a/1091418658_0:59:2730:1595_1920x0_80_0_0_f44a75f4b77ebaef4ef95a908db87739.jpg
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі сёння пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сямёна Серафімовіча, які абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа.Як паведаміў журналістам дзяржаўны абвінаваўца Аляксандр Дзямідаў, Серафімовічу прад’яўлена абвінавачанне ў забойстве больш як чатырох тысяч чалавек на акупіраванай тэрыторыі БССР.Паводле яго слоў, Серафімовічу прад’яўлена абвінавачанне па 14 эпізодах злачыннай дзейнасці, кіраўніцтве і ўдзеле ў карных аперацыях.Пракурор паведаміў, што падчас расследавання крымінальнай справы беларускі бок накіроўваў запыты ў Вялікабрытанію, дзе пасля 1945 года пражываў карнік Серафімовіч, але ад афіцыйных улад адказу не было."Дапамаглі прадстаўнікі грамадскіх структур", - сказаў пракурор, адзначыўшы, што ў матэрыялах справы ёсць дакументы аб судовым працэсе, які праходзіў у Вялікабрытаніі над Серафімовічам. Тады яму ставілі ў віну забойства толькі трох чалавек.Дзяржабвінаваўца ўдакладніў, што ў сярэдзіне судовага працэсу Серафімовіч захварэў і памёр, такім чынам ён не быў прыцягнуты да адказнасці за злачынствы падчас Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.Справа аб генацыдзе беларускага народаРаней у Беларусі ўжо асудзілі пасмяротна іншых калабарацыяністаў, якія ўдзельнічалі ў масавых забойствах. У 2024 годзе былі прызнаны вінаватымі ў генацыдзе беларускага народа кат Хатыні Уладзімір Катрук і кіраўнік 118-га карнага батальёна Канстанцін Смоўскі.Нагадаем, у 2022 годзе быў прыняты закон "Аб генацыдзе беларускага народа". У дакуменце афіцыйна замацавана, што злачынствы па планамерным фізічным знішчэнні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд – гэта генацыд.Маюцца на ўвазе дзеянні нацысцкіх злачынцаў, іх памагатых, а таксама нацыяналістычных фарміраванняў. Пры гэтым пад беларускім народам разумеюцца ўсе савецкія грамадзяне, якія жылі ў БССР у гады вайны і пасля яе да 31 снежня 1951 года. За адмаўленне фактаў генацыду ў гэты перыяд належыць крымінальная адказнасць. Максімальная санкцыя – 10 гадоў пазбаўлення волі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250205/genprakuratura-planue-padrykhtavats-yashche-5-6-spra-suprats-abvnavachanykh-u-genatsydze-1093354987.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/1a/1091418658_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_2c287eb069ee8061b4dec58c4aec8bd2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вялікая айчынная вайна, гісторыя, суд, вярхоўны суд рб, сямён серафімовіч, навіны , генацыд, у беларусі, беларусь
вялікая айчынная вайна, гісторыя, суд, вярхоўны суд рб, сямён серафімовіч, навіны , генацыд, у беларусі, беларусь
Вярхоўны суд пачаў разгляд справы карніка Серафімовіча
Карніку Серафімовічу прад’яўлена абвінавачанне па 14 эпізодах – карных аперацыях, усяго ён абвінавачваецца ў знішчэнні больш за чатыры тысячы чалавек.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі сёння пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сямёна Серафімовіча, які абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа.
Як паведаміў журналістам дзяржаўны абвінаваўца Аляксандр Дзямідаў, Серафімовічу прад’яўлена абвінавачанне ў забойстве больш як чатырох тысяч чалавек на акупіраванай тэрыторыі БССР.
Паводле яго слоў, Серафімовічу прад’яўлена абвінавачанне па 14 эпізодах злачыннай дзейнасці, кіраўніцтве і ўдзеле ў карных аперацыях.
Пракурор паведаміў, што падчас расследавання крымінальнай справы беларускі бок накіроўваў запыты ў Вялікабрытанію, дзе пасля 1945 года пражываў карнік Серафімовіч, але ад афіцыйных улад адказу не было.
"Дапамаглі прадстаўнікі грамадскіх структур", - сказаў пракурор, адзначыўшы, што ў матэрыялах справы ёсць дакументы аб судовым працэсе, які праходзіў у Вялікабрытаніі над Серафімовічам. Тады яму ставілі ў віну забойства толькі трох чалавек.
Дзяржабвінаваўца ўдакладніў, што ў сярэдзіне судовага працэсу Серафімовіч захварэў і памёр, такім чынам ён не быў прыцягнуты да адказнасці за злачынствы падчас Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Справа аб генацыдзе беларускага народа
Раней у Беларусі ўжо асудзілі пасмяротна іншых калабарацыяністаў, якія ўдзельнічалі ў масавых забойствах. У 2024 годзе былі прызнаны вінаватымі ў генацыдзе беларускага народа кат Хатыні Уладзімір Катрук і кіраўнік 118-га карнага батальёна Канстанцін Смоўскі.
Нагадаем, у 2022 годзе быў прыняты закон "Аб генацыдзе беларускага народа". У дакуменце афіцыйна замацавана, што злачынствы па планамерным фізічным знішчэнні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд – гэта генацыд.
Маюцца на ўвазе дзеянні нацысцкіх злачынцаў, іх памагатых, а таксама нацыяналістычных фарміраванняў. Пры гэтым пад беларускім народам разумеюцца ўсе савецкія грамадзяне, якія жылі ў БССР у гады вайны і пасля яе да 31 снежня 1951 года. За адмаўленне фактаў генацыду ў гэты перыяд належыць крымінальная адказнасць. Максімальная санкцыя – 10 гадоў пазбаўлення волі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"