https://bel.sputnik.by/20250207/belarus-dapamozha-abnavts-tramvayny-park-bashkortastana-1093422383.html
Беларусь дапаможа абнавіць трамвайны парк Башкортастана
Беларусь дапаможа абнавіць трамвайны парк Башкортастана
Sputnik Беларусь
Мінск і Уфа ўжо рэалізавалі сумесны праект па вытворчасці тралейбусаў новага тыпу, зараз чарга за трамваямі. 07.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-07T14:21+0300
2025-02-07T14:21+0300
2025-02-07T14:21+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
навіны
у беларусі
беларусь
башкортастан
эканоміка
раман галоўчанка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/19/1071574123_0:114:1216:798_1920x0_80_0_0_79b2ba15ea48826e06887289604174e2.jpg
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Беларусь дапаможа ў працы па мадэрнізацыі трамвайнага парка Уфы, паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, Беларусь і Башкортастан нядрэнна ўзяліся апошнім часам за развіццё пасажырскага транспарту.Ён адзначыў, што такі праект дасць адпаведную прыбаўку прамысловасці Беларусі і Башкортастана. Таксама прэм’ер нагадаў, што Уфа і Мінск рэалізавалі сумесны праект па вырабе тралейбусаў "Горожанин" – над ім працавалі МАЗ і УТТЗ."І калі некалькі гадоў таму там выпускалі ад 20 да 60 адзінак, то ў 2023-2024 гадах гэта колькасць склала 238 і 337 тралейбусаў адпаведна. Радуе, што гэта прадукцыя заняла сваё месца не толькі ў Башкортастане, але і ў многіх іншых гарадах Расіі", - удакладніў прэм’ер.Акрамя таго, рэспублікі сумесна займаюцца развіццем грузавой тэхнікі. Так, у Башкортастане зараз ідзе работа па будаўніцтве новага дылерскага цэнтра МАЗ. Падпісаны адпаведны мемарандум, вядзецца падбор зямельнага ўчастка і выпрацоўваецца бізнес-мадэль.Цяжкая тэхніка і прадукты харчаванняКіраўнік беларускага ўрада нагадаў, што Мінск і Уфа заўсёды вялікую ўвагу ўдзялялі развіццю інвестыцыйных праектаў. У 2023 годзе у Башкортастане пры ўдзеле беларускага боку быў адкрыты завод па вытворчасці машын і абсталявання для апрацоўкі збожжа.Прэм’ер адзначыў, што пакуль прадпрыемства не запрацавала на поўную сілу. Тут адбіваецца шэраг фактараў – перш за ўсё, для выхаду на поўную праектную магутнасць недастаткова заказаў."Каб забяспечыць адпаведныя аб’ёмы выпуску, заводу трэба больш дакладна працаваць з падборам персаналу. Таму спадзяемся, што аграрыі падтрымаюць заказамі гэта прадпрыемства", - падкрэсліў Галоўчанка.Таксама ён звярнуў увагу на вядомы з часоў СССР Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ), дзе выпускаюцца цяжкія шматвосевыя шасі і спецтэхніка. Беларускае прадпрыемства зараз актыўна працуе з "Идель Нефтемашем", пастаўляючы шасі для мабільных буравых установак.Галоўчанка таксама закрануў яшчэ адну тэму супрацоўніцтва з Уфой – харчовую бяспеку. Ён асабліва адзначыў узаемнае павелічэнне экспартных паставак харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны.Напрыклад, Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя летась істотна нарасціла пастаўкі ў Башкортастан амінакіслот у колькасці 220 тон. Рост – у 10 разоў да 2023 года.Прэм’ер нагадаў, што ва ўмовах санкцыйнага націску вельмі важна своечасова замясціць вытворцаў з недружалюбных краін, якія пайшлі з рынку, асабліва гэта актуальна ў сферы сельскай гаспадаркі. Цяпер беларускае прадпрыемства "Гомельагракамплект" вядзе работы па выкананні заказу адной з башкортастанскіх кампаній па вырабе халадзільнага абсталявання для малочнатаварных ферм.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250207/lukashenka--khabra-abmerkaval-belaruskkh-zubro-u-bashkortastane-1093419323.html
беларусь
башкортастан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/19/1071574123_0:0:1216:912_1920x0_80_0_0_ad137146e10a0c9275d6dfd45620c591.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, навіны , у беларусі, беларусь, башкортастан, эканоміка, раман галоўчанка
саюзная дзяржава, навіны , у беларусі, беларусь, башкортастан, эканоміка, раман галоўчанка
Беларусь дапаможа абнавіць трамвайны парк Башкортастана
Мінск і Уфа ўжо рэалізавалі сумесны праект па вытворчасці тралейбусаў новага тыпу, зараз чарга за трамваямі.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Беларусь дапаможа ў працы па мадэрнізацыі трамвайнага парка Уфы, паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, Беларусь і Башкортастан нядрэнна ўзяліся апошнім часам за развіццё пасажырскага транспарту.
"Трэба паглядзець на мадэрнізацыю трамвайнага парка Уфы. Можна рэалізаваць сумесны праект па аднаўленні саміх трамвайных цялежак сіламі башкортастанскіх прадпрыемстваў і ўстаноўкі на іх новых кузаваў "Белкамунмаша", - сказаў Галоўчанка на сустрэчы з кіраўніком Башкортастана Радыем Хабіравым у Мінску.
Ён адзначыў, што такі праект дасць адпаведную прыбаўку прамысловасці Беларусі і Башкортастана. Таксама прэм’ер нагадаў, што Уфа і Мінск рэалізавалі сумесны праект па вырабе тралейбусаў "Горожанин" – над ім працавалі МАЗ і УТТЗ.
"І калі некалькі гадоў таму там выпускалі ад 20 да 60 адзінак, то ў 2023-2024 гадах гэта колькасць склала 238 і 337 тралейбусаў адпаведна. Радуе, што гэта прадукцыя заняла сваё месца не толькі ў Башкортастане, але і ў многіх іншых гарадах Расіі", - удакладніў прэм’ер.
Акрамя таго, рэспублікі сумесна займаюцца развіццем грузавой тэхнікі. Так, у Башкортастане зараз ідзе работа па будаўніцтве новага дылерскага цэнтра МАЗ. Падпісаны адпаведны мемарандум, вядзецца падбор зямельнага ўчастка і выпрацоўваецца бізнес-мадэль.
Цяжкая тэхніка і прадукты харчавання
Кіраўнік беларускага ўрада нагадаў, што Мінск і Уфа заўсёды вялікую ўвагу ўдзялялі развіццю інвестыцыйных праектаў. У 2023 годзе у Башкортастане пры ўдзеле беларускага боку быў адкрыты завод па вытворчасці машын і абсталявання для апрацоўкі збожжа.
Прэм’ер адзначыў, што пакуль прадпрыемства не запрацавала на поўную сілу. Тут адбіваецца шэраг фактараў – перш за ўсё, для выхаду на поўную праектную магутнасць недастаткова заказаў.
"Каб забяспечыць адпаведныя аб’ёмы выпуску, заводу трэба больш дакладна працаваць з падборам персаналу. Таму спадзяемся, што аграрыі падтрымаюць заказамі гэта прадпрыемства", - падкрэсліў Галоўчанка.
Таксама ён звярнуў увагу на вядомы з часоў СССР Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ), дзе выпускаюцца цяжкія шматвосевыя шасі і спецтэхніка. Беларускае прадпрыемства зараз актыўна працуе з "Идель Нефтемашем", пастаўляючы шасі для мабільных буравых установак.
Галоўчанка таксама закрануў яшчэ адну тэму супрацоўніцтва з Уфой – харчовую бяспеку. Ён асабліва адзначыў узаемнае павелічэнне экспартных паставак харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны.
Напрыклад, Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя летась істотна нарасціла пастаўкі ў Башкортастан амінакіслот у колькасці 220 тон. Рост – у 10 разоў да 2023 года.
Прэм’ер нагадаў, што ва ўмовах санкцыйнага націску вельмі важна своечасова замясціць вытворцаў з недружалюбных краін, якія пайшлі з рынку, асабліва гэта актуальна ў сферы сельскай гаспадаркі. Цяпер беларускае прадпрыемства "Гомельагракамплект" вядзе работы па выкананні заказу адной з башкортастанскіх кампаній па вырабе халадзільнага абсталявання для малочнатаварных ферм.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"